Выбух 25 кастрычніка ў цэху ДВП канцэрну "Пінскдрэў" забраў жыцьці 14 чалавек. Шасьцёра ў цяжкім стане застаюцца ў шпіталях Берасьця і Менску. Нацыянальная жалоба не абвешчана. "Свабода" працягвае цыкль рэпартэрскіх матэрыялаў зь сем'яў ахвяраў пінскай трагедыі.
Першым загінуў пры выбуху ў цэху па вырабе драўнянастружкавых пліт ЗАТ "Пінскдрэў" Яўген Рапута. Ён быў адзіны мужчына ў вялікай сям'і.
Маці загінулага, яго жонка, а таксама бабуля і цешча плачуць ад гора ў цесным пакойчыку старога драўлянага дома на восем кватэр. Гаруюць родныя, што засталіся без мужчынскай падтрымкі:
"Ён напярэдадні прыйшоў нібы разьвітвацца. Бабуля, чаго ты хвалюесься? Я табе балькон на зіму ўцяплю, дах накрыю. Але ж сам пайшоў і не дапамог. Хто мне цяпер дапамагаць будзе? Я — удава, адна жыву (плача)".
У сьлязах і маці:
"Ён вельмі добрым быў. Ён такі кампанейскі. А ў пятніцу ўвогуле шчасьлівы вярнуўся — дзяржаўны іспыт здаў. У сьнежні дыплём у сваім каледжы атрымаў бы. На электрыка ён вучыўся".
Жонка Ірына:
"Тры з паловай гады мы пражылі разам. Я не пачула ад яго ніводнага дрэннага слова. Я ня ведаю, як цяпер жыць далей. Асабліва сумуе сын Максім. Яны — копія адзін аднаго. Максім зараз ходзіць і кліча: "Татуля, тата, дзе ты?"
Маці Яўгена ня верыць зараз абяцаньням уладаў. Скардзіцца, што за ўсе папярэднія гады тыя ня вырашылі ніводнай яе ўдовінай праблемы:
"Вой, і цяпер я ня веру, паводле іх адносінаў. Нават калі хавалі сына, то прадстаўніка "Пінскдрэву" не было. Каб нават слова сказаў — маўляў, каго мы праводзім, чаму ён загінуў…"
Сэрца маці прадчувала бяду:
"Я ж гаварыла яму: "Давай перавядзем цябе з трох зьменаў на дзве". Ён не пагаджаўся з гэтым. Там усе маладыя, усе яго ўзросту, яму падабалася. Ён не хацеў сыходзіць адтуль. Яшчэ раніцай таго дня быў у настроі, вясёлы. З гэтым пайшоў, і ўсё..."
Рапута Яўген Валер'евіч (1984—2010 гг.)