Слухачы абмяркоўваюць выказваньні старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай наконт подпісаў, сабраных патэнцыйнымі кандыдатамі на прэзыдэнта, а таксама дзеляцца ўражаньнямі пасьля прагляду тэлевізійнага ток-шоў «Выбар», прысьвечанага адносінам паміж Беларусьсю і Эўропай.
Наш сталы слухач з Полацку патэлефанаваў на «Свабоду» пасьля таго, як паглядзеў урыўкі з прэсавай канфэрэнцыі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
«Правая рука правадыра Ярмошына ўжо дала зразумець, што ў прадстаўнікоў апазыцыі будуць праблемы з рэгістрацыяй. Яна сама сказала, што дастаткова беглага махлярскага погляду, каб заўважыць парушэньні. А наконт подпісаў за правадыра яна не сказала ані слова. Узьнікае пытаньне: няўжо там усё ў парадку? На прыкладзе Полацку магу сказаць, што — не.
На нашых прадпрыемствах подпісы зьбіралі ў добраахвотна-прымусовым парадку і ніякіх дакумэнтаў не патрабавалі. Не памылюся, што так зьбіралі подпісы за правадыра па ўсёй Беларусі. Таму і ня дзіўна, што ўжо праз тыдзень пасьля пачатку збору подпісаў адрапартавалі, што за правадыра іх сабралі больш за мільён. І само сабой зразумела, што ніхто не асьмеліцца праверыць гэтыя подпісы на сапраўднасьць».
Наконт збору подпісаў выказаўся таксама іншы слухач:
«Са слоў дзейнага кіраўніка чуваць, што за яго падпісаліся 1 600 000. А калі ўзяць колькасна ўсіх прэтэндэнтаў, я падлічыў, 1 840 000. Але ж якія гэта тысячы! За кожным з падпісантаў, які не пабаяўся даць свой пашпарт, яшчэ стаіць двое, як у Сьвяшчэнным Пісаньні сказана: „Дзе двое — сярод іх і я“. На гэтым грунце памножце на тры — каля пяці мільёнаў людзей сёньня не задаволеныя гэтым. А тыя, што пад прымусам падпісаліся, таксама могуць не прагаласаваць. Вось і атрымаўшы гэтую інфармацыю, кожны чалавек павінен зрабіць выснову, што за дзейнага кіраўніка прагаласуюць ня больш за 27 адсоткаў».
Сустаршыня БХД Аляксей Шэін камэнтуе званкі слухачоў:
«Рэч у тым, што фальсыфікацыя выбараў пачынаецца яшчэ да збору подпісаў. Сыстэма настолькі адпрацаваная за апошнія 15 гадоў, што працуе як добра зладжаны мэханізм, у які толькі трэба час ад часу падкідаць дровы. А такімі дровамі зьяўляюцца або запалохваньне людзей (калі мы гаворым, якім чынам зьбіраў подпісы Аляксандар Лукашэнка), або нейкае заахвочваньне людзей, якія займаліся зборам подпісаў.
Мы добра бачылі, колькі людзей было каля пікетаў па зборы подпісаў за Лукашэнку. Іх альбо былі адзінкі, альбо зусім не было. А ў апазыцыйных кандыдатаў назіраліся чэргі.
Калі б усе былі ў роўных умовах, было б цікава назіраць, ці сабраў бы Лукашэнка 100 тысяч подпісаў».
Наш слухач патэлефанаваў пасьля таго, як праслухаў праграму Яна Максімюка «Званочкі»:
«Пачуў разважаньні адной пэнсіянэркі, што наш правадыр стаміўся працаваць на беларусаў і як нам добра жывецца пры ім. Па-першае, калі ён стаміўся, хай ідзе на адпачынак. Па-другое, яна забылася, як трэба лічыць. Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, хлеб каштаваў 494 рублі і важыў 1 кг. Цяпер ён каштуе 2 тысячы рублёў і важыць 700 грам. А цяпер яшчэ трэба дадаць адкінутыя чатыры нулі. Атрымліваецца, што лукашэнкаўскі бохан 700-грамовага хлеба каштуе 20 мільёнаў рублёў. Вось так, без вайны ды рэвалюцыі, хлеб падаражэў у 43 тысячы разоў».
Слухачы выказваюцца адносна іншых аспэктаў выбарчай кампаніі ў Беларусі:
«Надакучыў 16-гадовы падман, які падмацоўваецца дробнымі падачкамі. Цудоўнае жыцьцё стварыў сабе і сваёй адміністрацыі, кішэннай дэпутацыі. Неабходна абраць чалавека не ад племені, а з народа Беларусі, ад сям’і сумленных бацькоў».
Аляксандар Лапіцкі з Барысава выказаў сваё меркаваньне:
«Ідэя кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ня толькі няправільная, але і вельмі рэакцыйная».
Некалькі тэлефанаваньняў выклікала ток-шоў «Выбар» на канале ОНТ з удзелам незалежных экспэртаў і палітолягаў, прадстаўнікоў беларускага МЗС, а таксама амбасадара Ўкраіны наконт стасункаў паміж Эўропай і Беларусьсю.
«Самая каштоўная фраза на ўчорашнім ток-шоў Сяргея Дарафеева сказана псыхолягам: „Вы хочаце вырасьціць вольную творчую асобу ў атмасфэры дыктату. Гэта немагчыма“. У залі на некалькі сэкундаў павісла цішыня. Мы ведаем праўду, але кажам тое, што ад нас патрабуюць. Гэта не для таго, каб жыць, а для таго, каб існаваць».
І яшчэ адзін званок:
«Хвальба, шчыльна пастаўленая праз СМІ па Беларусі, — ад гэтага наша краіна багацейшай ня стане. Хваліцца можа толькі голы бедны дурань. А разумнаму і багатаму навошта хваліцца?»
Тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.