У эфіры "Званкі на Свабоду". Слухачы абмяркоўваюць трагедыю ў Пінску і выказваюцца наконт стану дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у краіне. Заявы кіраўніка дзяржавы ў Берасьці таксама не засталіся па-за ўвагай нашых слухачоў. Адзін са званкоў прысьвечаны адказу на пытаньне, ці могуць пэнсіянэры дазволіць сабе пасьлугі стаматолага.
Нашы слухачы выказваюцца наконт трагедыі ў Пінску і робяць выснову, што аварыя на "Пінскдрэве" – невыпадковая. Вось адзін з расповедаў пра ўмовы бясьпекі на іншых дрэваапрацоўчых камбінатах.
"Хачу выказацца адносна трагедыі, якая адбылася на "Пінскдрэве". Мяне ніколькі не зьдзівіла, што такое адбылося. У Віцебскай вобласьці, у адным з райцэнтраў, ёсьць дрэваапрацоўчае прадпрыемства, там у мяне працаваў знаёмы чалавек, некаторыя і зараз працуюць. Ну, я папытаўся: якія там у вас умовы працы? А яны кажуць: аніякіх умоў працы. Тэхніка бясьпекі амаль на нулі. Ніхто пра гэта ня дбае.
Дык што, ніхто не правярае нічога? — пытаюся. — Правяраюць. — А як гэта робіцца? — Ну як, кажа: людзей, хто ўладкаваны без працоўнай кніжкі, калі прыбываюць праверкі з райвыканкаму ці адпаведных службаў, адпускаюць дамоў на паўдня або на дзень. Дык а адкуль яны ведаюць, пытаюся? Як адкуль? З райвыканкаму тэлефануюць і кажуць, што едуць такія і такія праверкі. Умовы працы проста жахлівыя. Вось і думайце, людзі. А такія прадпрыемствы па ўсёй Беларусі. Усё хабар, рука руку мые, таму і такія вынікі".
Наша слухачка зь Менску, якая назвалася Нінай, задала пытаньне:
"Я ведаю, што мой званок застанецца без адказу. Але скажыце, хто з палітыкаў-апазыцыянэраў кінуўся ў Пінск да тых, хто сам-насам застаўся са сваёй бядой?"
Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня паехаў у Пінск. Ён таксама адзіны з палітыкаў, які зьвярнуўся да кіраўніка краіны, каб той абвясьціў жалобу па ахвярах трагедыі.
"Я лічу, што маральны абавязак улады — абвясьціць жалобу, таму што ў Пінску нібы нічога ня здарылася. Ідуць канцэрты, ідуць забаўляльныя праграмы на мясцовым тэлебачаньні. Жалобу ў краіне, паводле закону, можа абвясьціць толькі вярхоўная ўлада. Я сёньня зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі і лічу, што гэта ягоны абавязак.
Трэба выхоўваць у краіне атмасфэру спачуваньня, дабрыні, любові, а ня толькі займацца эканомікай і быць гарантам.
Трэба папросту жыць разам зь людзьмі. Лічу, што ён як кіраўнік павінен там быць і сустрэцца зь сем'ямі.
Я асабіста як грамадзкі лідэр, як палітык выяжджаю туды сёньня і буду ўскладаць кветкі. Зраблю ахвяраваньні і сустрэнуся зь людзьмі Пінску, каб аказаць маральную падтрымку ў такі цяжкі, трагічны час для іх сем'яў".
Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра пэрспэктывы разьвіцьця краіны ў Берасьці выклікалі шмат тэлефанаваньняў. Асноўная колькасьць іх — ад пэнсіянэраў:
"Пэнсіі павялічваюць. І хто прыдумаў такое павелічэньне? Інфляцыя зьядае ня толькі павелічэньні, але і ўсе пэнсіі.
Ад людзей толькі і чуеш, што прэзыдэнта трэба пад суд разам зь яго падручнай Ярмошынай, якія робяць махінацыі на выбарах пры падліку галасоў. І да чаго толькі давялі вёску! Ведаеце, у нас на Капыльшчыне ў вёсках у радыюсе 20 кілямэтраў вы ня ўбачыце ніводнага мужыка. Калі дзе заваляшчы і ёсьць, то ён сьпіўся. І няма чым заараць няшчасным жанчынам свае 4 соткі. Вёска падышла да краю гібелі, і ніхто на гэта не зьвяртае ўвагі.
А радыё — мы ня ведаем, як ад яго пазбавіцца і як яго адключыць, гэты першы канал. Гэта нейкі маразм, а ня радыё".
Дарэчы, наконт радыё патэлефанаваў наш сталы слухач Уладзімер Гайдукевіч:
"Дзякую Радыё Свабодзе, што на гэтым тыдні пачыталі мой верш і заяўку пра тое, каб абрэзалі мне радыё. Чыноўнікі паслухалі вашу перадачу, і назаўтра аб 11-й гадзіне прыйшоў мантэр, які абрэзаў мне радыёкропку".
Былы намесьнік старшыні БХК Валер Костка цяпер жыве ў вёсцы пад Смалявічамі. Камэнтуючы званок слухачкі, ён назваў галоўнай прычынай гібелі беларускай вёскі дзяржаўную палітыку ў адносінах да сялянства.
"Аграгарадкі — гэта добра, але гэта для рабочага сяла. А трэба разьвярнуцца да селяніна, да чалавека, да яго ўмоваў працы. Гэта трэба было рабіць яшчэ 10 гадоў таму. На сяле хутка ўвогуле нікога не застанецца. Паглядзіце, летам яшчэ неяк дзеці, унукі прыяжджаюць, бо палова сяла сёньня — гэта дачнікі.
А зімой, бывае, дарогі не пачышчаныя, дык сусед да суседа ня ходзіць у госьці. Хаця суседка да суседкі, бо мужыкоў амаль не засталося. Сьцежкі — толькі да хлява і да прыбіральні. Вось так яны й жывуць 4—5 месяцаў.
Таму адраджэньне сяла пачынаецца з чалавека. Ня з домікаў і тэхнікі, а з чалавека. Вось тут зроблена памылка".
Прапануем вашай увазе званок слухачкі Ніны Гетманчук:
"Зараз усе пра выбары, гэта зразумела. Я падпісалася за 5 чалавек, іншых падпісчыкаў ня бачыла. Але сёньня я не пра выбары. Хачу сказаць простыя словы пра вельмі простыя рэчы. Сёньня, 31 кастрычніка, у нядзелю, выдатнае надвор’е ў Берасьці. Непадалёк рыначак, дзе можна сустрэць многа знаёмых пэнсіянэраў. Сустрэла чалавек дзесяць такіх, як я, пад 80 і маладзейшых.
Усе сьмяяліся бяззубым ротам, у якім дзе-нідзе тырчалі застарэлыя пянькі. Я такая ж. І ўсё стала зразумела. Прайшло гады 4, як адмянілі бясплатныя пратэзы, усе сапсаваліся, а на новыя грошай няма. І ў мяне няма. Рост цэн, асабліва на лекі. Застаецца абы на якія харчы. Так што лукашэнкаўскі электарат будзе радавацца элегантнай перамозе бяззубым ротам".
Вы слухалі "Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Тэхніка бясьпекі амаль на нулі. Ніхто пра гэта ня дбае ...