Ужо сёньня, 1 лістапада

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЭ:


На пачатак лістапада – цёпла, ад 6 да 13 цяпла, у Берасьцейскай вобласьці – да 15.

СЁНЬНЯ – ЎСІХ СЬВЯТЫХ:


Асьвячэньне Кальварыйскіх могілак у Менску, на працягу дня – імшы і працэсіі на могілках.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве заснавальнік арганізацыі Wikileaks Джуліян Эсэндж зьбірае прэсавую канфэрэнцыю. Арганізацыя час ад часу абнародуе скандальныя сакрэтныя дакумэнты.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1911. Аэраплян упершыню ў гісторыі скінуў бомбу з паветра. Гэта зрабілі італьянцы у вайне з туркамі.

1937. У Курапатах карнікі НКВД расстралялі 11 біскупаў, сьвятароў і дыяканаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1993. Набыла моц Маастрыхцкая дамова, якая паклала афіцыйны пачатак Эўрапейскага Зьвязу.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень вэгана. (Вэганы – строгія вэгетарыянцы, яны ня толькі не ядуць мяса, рыбы, яек, малака і іншых прадуктаў жывёльнага паходжаньня, але й ня носяць таксама адзеньня і абутку са скуры, воўны, футра.)

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Польскі памежны верталёт упаў у Беларусі”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі ад Пакроў да Ўсіх Сьвятых краты зямлю точаць, то зіма будзе сьнежная і марозная – народная прыкмета.