За 9 месяцаў насельніцтва скарацілася на 21 тыс. чалавек

За студзень-верасень у Беларусі нарадзілася 80 819 дзяцей. За гэты ж пэрыяд памерла 102 425 чалавек. Натуральнае зьмяншэньне насельніцтва — 21 606 чалавек.

Нарадзілася на 2 126 чалавек меней, чым за студзень-верасень летась.

А памерла на 2 706 чалавек болей, чым за студзень-верасень 2009 г.

Графік 1: Колькасьць народжаных і каэфіцыент нараджальнасьці па абласьцях і Менску за студзень-верасень 2010 г. (паводле Белстат)



Графік 2: Колькасьць памерлых і каэфіцыент сьмяротнасьці па абласьцях і Менску за студзень-верасень 2010 г.
(паводле Белстат)

Параўнальна з аналягічным леташнім пэрыядам колькасьць зарэгістраваных шлюбаў зьменшылася на 2,3%. Колькасьць разводаў павялічылася на 2,3%.

У студзені-верасьні 2010 г. на 1 000 шлюбаў прыходзіўся 431 развод, за аналягічны пэрыяд летась — 411 разводаў.