Заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча накіравала сёньня кіраўніцтва Беларускай партыі аб'яднаных левых "Справядлівы сьвет". Пра гэта "Свабодзе" паведаміла сакратар ЦК партыі Алена Скрыган.
"Мы абураныя адказам, які прыйшоў з Цэнтральнай выбарчай камісіі за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай. Ён заканчваецца сказам пра тое, што ЦВК заканчвае з намі перапіску па гэтым пытаньні", - павеламіла Скрыган.
Яна патлкмачыла, што партыйнае кіраўніцтва двойчы пісала скаргі ў Цэнтравыбаркам на тое, што прадстаўніка партыі Валерыя Ўхналёва не ўключылі ў склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Кожны раз высьвятляліся новыя факты па гэтай справе. "І таму мы ня можам пагадзіцца з тым, што яна ўжо скончаная", — падкрэсьліла сакратар ЦК партыі левых.