Ужо сёньня, 26 кастрычніка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


З ночы да вечара – дождж, тэмпэратура +3-5 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, прамая тэлефонная лінія старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Мікалая Ладуцькі.

Менск, на інтэрнэт-партале гаспадарчых судоў Беларусі (http://www.court.by) пройдзе онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Найвышэйшага Гаспадарчага Суду Віктарам Камянковым на тэму: "Актуальныя пытаньні дзейнасьці гаспадарчых судоў".

Менск, у галерэі "Ў" пройдзе акцыя "Грамадзянскі суд над галерэяй" Ў ", прысьвечаная гадавіне галерэі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, працяг сустрэчаў прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева зь лідэрамі дзяржаваў Эўразьвязу.

Брусэль, працяг штогадовай сустрэчы Украіна-ЭЗ на ўзроўні міністраў замежных справаў.

Куала-Лумпур, Сусьветны ісламскі фінансавы форум.

Жэнэва, нефармальны раўнд шматбаковых перамоваў аб уступленьні Расеі ў СГА.

Бэрлін, арганізацыя Transparency International прадстаўляе штогадовую справаздачу аб успрыманьні карупцыі ў розных краінах сьвету .

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1795: Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1863: У Жэнэве заснаваная арганізацыя Міжнародны Чырвоны Крыж..

1994: Падпісана мірная дамова паміж Ярданіяй і Ізраілем

2002: Штурм Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы ў Маскве для вызваленьня закладнікаў, 129 закладнікаў-гледачоў мюзіклу “Норд-Ост” загінулі.

2006: Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Эўрапарлямэнтам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».


Нарадзіліся


1635: Міхал Казімір Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (пам. 14.11.1680)

1870: Надзея Яноўская, гераіня аповесьці Уладзімера Караткевіча "Дзікае паляваньне караля Стаха"

1916: Франсуа Мітэран, прэзыдэнт Францыі ( 1981-1995) (пам. 8.1.1996)

1959: Анатоль Сыс, беларускі паэт (пам. 4.5.2005)

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Аўстрыя, Дзень прыняцьця парлямэнтам краіны Закону аб сталым нэўтралітэце.

МІНУС 365:


Беларусь – 85-я з 104. Беларусь у рэйтынгу сусьветнага дабрабыту

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


І мне ня трэба шлях, дзе скрозь падковы.
І ў сьветлы дзень я словы прыгублю,
І ў злыбяду суцешуся высновай:
“Жыцьцё – бівак. Ды я яго люблю!”


Анатоль Сыс. Жыцьцё