Наколькі часта зборшчыкі подпісаў выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці беларускую мову? На якой мове аформленыя выбарчыя пікеты, падпісныя лісты? Ці гучыць беларускае слова ў размовах з выбарцамі?
Мова і выбары — тэма чарговага рэгіянальнага агляду.
«Беларуская мова — наш знак»
У Гомелі цалкам беларускамоўным выглядае пікет па зборы подпісаў хіба што за Ўладзімера Някляева. Зьбіральнікі подпісаў запрашаюць выбарцаў і размаўляюць зь імі спрэс па-беларуску.
Зьбіральнік Якавенка: «Падыходзім да стала! Выбіраем будучыню сваіх дзяцей! Уладзімер Някляеў дае вам шанец перамагчы!»
Гараджане прыязна рэагуюць на заклікі. Гаворыць студэнтка мэдычнага ўнівэрсытэту, якая толькі што паставіла подпіс за Някляева:
«Гэта добра, гэта азначае, мусіць, што й кандыдат размаўляе па-беларуску. І калі б ён быў прэзыдэнтам, то, мабыць, нешта зьмянілася б у краіне ў дачыненьні да роднай мовы. Я лічу, што трэба, каб беларуская мова была асноўнай у нашай краіне».
Малады прадпрымальнік спадар Юры таксама ўсьцешаны, што зьбіральнікі подпісаў зьвярнуліся да яго па-беларуску.
«Я вельмі задаволены, што тут размаўляюць на беларускай мове. Я таксама ведаю беларускую мову, але ў горадзе мала карыстаюцца гэтай мовай, таму часьцей даводзіцца размаўляць на расейскай мове. Але калі б усе пачалі размаўляць на роднай мове, то, канечне, я і мая сям’я — усе б размаўлялі толькі на беларускай мове. Мы павінны мець сваю мову, карыстацца ёю — у дзяржаўных справах, у побыце — усюды».
Сам зьбіральнік подпісаў за Някляева Яўген Якавенка кажа, што да беларускай мовы выбарцы ставяцца па-рознаму:
«Ёсьць такія, што ставяцца да нас зь нейкім сьцёбам, спрабуюць правакаваць, канфліктуюць, але іх вельмі й вельмі мала. Нашмат больш людзей, якіх беларуская мова вабіць. Яны падыходзяць, дзякуюць, ціснуць руку, кажуць: „Дзякуй, што вы ёсьць, што тут седзіцё, размаўляеце на роднай мове“. І гэта выклікае толькі пазытыў».
Напарнік Якавенкі, грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі апавёў, што беларуская мова — гэта іхняя адметнасьць, іх знак:
«Беларуская мова — гэта як бы наш знак, і шмат хто падыходзіць да нас з-за беларускай мовы. Трапляліся, канечне, і расейскамоўныя шавіністы, якія казалі: «Говорите на нормальном языке», «Што гэта ў вас беларускамоўныя сьцягі вісяць?» — і ўсё такога кшталту. Мова вельмі дапамагае зьбіраць подпісы, бо гэта наша родная мова. Людзі чуюць і падыходзяць. Шавіністы трапляюцца, але іх, паўтару, мала. Дзеля двух шавіністаў я ня буду размаўляць па-расейску, хаця супраць расейскай мовы я нічога ня маю. Рускія людзі — гэта такія ж, як і я. Толькі без хваста! (Сьмяецца.)
Іншыя зьбіральнікі подпісаў, і, у прыватнасьці, за Лукашэнку, карыстаюцца пераважна расейскай мовай. Наглядная агітацыя ў іх, як і плякаты пра прэзыдэнцкія выбары ў горадзе, выключна па-расейску.
Зьбіральніца подпісаў за Мікалая Статкевіча кажа, што адказвае па-беларуску толькі тады, калі нехта сам зьвяртаецца па-беларуску. Задача ў яе — сабраць як мага больш подпісаў, а на якой мове — гэта ня так важна:
«Калі выбарца пачаў са мною размаўляць па-беларуску, я яму па-беларуску й адказваю. А так мне патрэбна сабраць подпісы, каб зарэгістравалі нашага кандыдата Мікалая Статкевіча».
«Мова адчыняе ня толькі дзьверы, але й сэрцы»
Віцебскія зьбіральнікі подпісаў ня могуць сказаць адназначна, па-расейску ці па-беларуску больш плённа размаўляць зь мясцовымі выбарцамі. Удакладняе сытуацыю Браніслава Станкевіч.
Зьбіральніца подпісаў Ніна Кавалёва, да прыкладу, разважае так:
«Я думаю, на беларускай — на роднай беларускай мове трэба размаўляць з выбарцамі. Але — не з усім нашым электаратам. Бо ёсьць такія, што адразу кажуць „бээнэфаўка“ ці „апазыцыя“, калі чуюць беларускую мову. Шмат для каго гэта такая прыкмета апазыцыйнасьці».
Для сябе спадарыня Ніна вызначыла, што будзе карыстацца і расейскай, і беларускай мовай — у залежнасьці ад акалічнасьцяў:
«Я зараз зьбіраю подпісы за беспартыйнага кандыдата, Някляева, і за партыйнага — Кастусёва. Дык калі гэта беспартыйны кандыдат, то можна і па-расейску. Асабліва калі людзі не разумеюць беларускую мову, прыехалі, да прыкладу, з Расеі, атрымалі тут грамадзянства. Чаму не перайсьці на расейскую, калі гэта нашы выбарцы і яны хочуць паставіць свой подпіс!»
Тым ня менш Ніна Кавалёва лічыць вельмі слушным, што вялікі плякат з партрэтам Уладзімера Някляева, які стаіць на пікеце па зборы подпісаў, аформлены па-беларуску:
«У нас пікет па-беларуску, напісана „Я прыйшоў, каб вы перамаглі“. І я лічу, што гэта слушна. Хаця недзе побач можна, напэўна, было б напісаць і па-расейску — для тых, хто ня можа зразумець».
Тацяна Севярынец, зьбіральніца подпісаў за Віталя Рымашэўскага, лічыць, што пераходзіць у зносінах з выбарцамі на расейскую мову варта толькі ў самым скрайнім выпадку:
«Трэба размаўляць выключна па-беларуску! Таму што мова адчыняе ня толькі дзьверы, але і сэрцы. Я часта бачыла, як нешта загараецца ў людзкіх вачох, і яны больш ахвотна даюць свае подпісы, па якія мы, уласна, і прыйшлі. Калі ўжо чалавек ніяк не разумее па-беларуску, тады гаворым зь ім па-расейску».
Пікет у падтрымку Віталя Рымашэўскага аформлены на беларускай мове.
А вось пікет, дзе зьбіраюць подпісы за вылучэньне Мікалая Статкевіча — па-расейску. Сам патэнцыйны кандыдат, які сёньня завітаў у Віцебск, тлумачыць гэта наступным чынам:
«Тэксты я раю пісаць толькі па-расейску, бо на беларускай мове тэксты проста не чытаюць. Я з гэтым сутыкнуўся: не чытаюць па-беларуску! На слых яны могуць нешта ўспрыняць, а чытаць — адмаўляюцца. А я ж іду на выбары, значыць, хачу, каб пра мяне людзі даведаліся! Па-беларуску большасьць, на жаль, чытаць ня будзе. Народ ад мовы ў нас адвучылі. З мовай у нас кепска. Таму я параіў бы тым, хто любіць нашу мову, але разам з тым хоча перамагчы на выбарах, каб даць ёй шанец на адраджэньне, каб размаўлялі на абедзьвюх мовах. Каб дэманстравалі, што ведаюць і расейскую, і беларускую мовы».
«Калі гаворыш з людзьмі па-беларуску, яны ставяцца прыязьней…»
У Горадні збор подпісаў вядзецца рэальна на дзьвюх мовах, хіба што сябры партыі БНФ усе прозьвішчы і іншыя дадзеныя запісваюць выключна па-беларуску.
Сёньня на пікетах па збору подпісаў у Горадні знаходзіўся Яраслаў Раманчук. Гарадзенцы выявілі да яго вялікую цікавасьць. Дарэчы, Яраслаў Раманчук размаўляў зь імі як на беларускай, так і на расейскай мовах, нават па-польску, залежна ад таго, як да яго зьвярталіся.
Я пацікавіўся: чаму на ягоным стэндзе інфармацыя зьмешчана выключна па-расейску? Сам Раманчук гэтаму таксама зьдзівіўся.
Раманчук: «Ёсьць у нас плякаты і на беларускай мове…»
Карэспандэнт: «Але ж тут няма».
Раманчук: «Можа, не ўзялі, але подпісы мы зьбіраем на дзьвюх мовах, і праграма „Мільён новых месцаў працы“ таксама на дзьвюх мовах. Наагул, мы за тое, каб усе матэрыялы былі на розных мовах і каб кожны мог зразумець».
Каардынатар па Гарадзенскай вобласьці штабу Яраслава Раманчука Юры Істомін дадае:
«У нашых агітатараў такая стратэгія: на якой мове зьвяртаюцца, на такой мы і адказваем. Пашпартныя дадзеныя таксама запісваем на той мове, на якой кажуць. Але ў нас 99% запісана па-расейску».
У зьбіральнікаў подпісаў за Рыгора Кастусёва і інфармацыя, і ўсе запісы вядуцца выключна на беларускай мове. З гэтым у іх не было аніякіх праблемаў. А вось размаўляць зь людзьмі даводзіцца па-рознаму. Кажа зьбіральнік подпісаў Вадзім Саранчукоў.
«І па-польску, і па ангельску, і па-нямецку, і па-расейску здараецца. Але, безумоўна, большасьць нашае кампаніі праводзіцца па-беларуску, і мову ўсе разумеюць».
Ягоны сябра кажа, што наагул не прымае стэрэатыпу наконт таго, што чалавеку трэба адказваць па-расейску, калі ён да цябе так зьвяртаецца. Варта толькі паспрабаваць адказаць па-беларуску, і чалавек імкнецца таксама гаварыць па-беларуску.
Спадар: «Калі пайшлі па кватэрах і пачалі размаўляць па-беларуску — людзі вельмі добра ставяцца. Я нават ня ведаю, з чым гэта параўнаць. Больш спрыяльна ставяцца, больш нейкага пазытыву ад іх ідзе».
У зьбіральнікаў подпісаў за Ўладзімера Някляева інфармацыя на дзьвюх мовах. Самі яны пераважна размаўляюць па-беларуску, запісваюць — на той мове на якой жадаюць выбарцы. А вось адна спадарыня ўвесь час агітуе па-расейску. Пытаюся — чаму?
Спадарыня: «Па-расейску таму, што дрэнна вучыла беларускую мову ў школе. Канечне, калі чалавек зьвяртаецца па-беларуску, імкнуся хоць на ламанай мове, але адказаць. Але вельмі ня хочацца яе перакручваць».
У Андрэя Саньнікава інфармацыя таксама зьмешчана па-расейску, але зьбіральнікі подпісаў гавораць на той мове, на якой да іх зьвяртаюцца. Кажуць, што запісваюць пераважна па-расейску, але калі людзі просяць па-беларуску, то так і робяць.
Кампанія збору подпісаў больш расейскамоўная
На Берасьцейшчыне толькі ініцыятыўныя групы Кастусёва і Рымашэўскага цалкам беларускамоўныя. Астатнія патэнцыйныя кандыдаты вядуць збор подпісаў і на расейскай, і на беларускай мове. Падрабязьней — Сяргей Ягораў.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Зьміцер Шурхай кажа, што ўсе інфармацыйныя матэрыялы за патэнцыйнага кандыдата зробленыя выключна па-беларуску. Зьбіральнікі подпісаў таксама размаўляюць зь людзьмі на роднай мове:
«Зь Менску ўсе інфармацыйныя матэрыялы паступаюць да нас на беларускай мове. Вядома, маем і па-расейску, але гэтыя матэрыялы робім самастойна, бо часам да нас прыходзяць людзі, якія жадаюць атрымаць інфармацыю і па-расейску. Але гэта хутчэй выключэньне, чым правіла».
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука па Берасьцейшчыне Марат Несьцярэнка кажа, што ў асноўным усё афармленьне кампаніі па зборы подпісаў вядзецца ў Берасьці на расейскай мове:
«У Берасьці мала папулярная беларуская мова. Таму амаль усе матэрыялы я стараюся прывезьці на расейскай мове. У цэлым па Беларусі на мову глядзіцца па рэгіёне. Так, напрыклад, калі ў Менску беларуская мова ўспрымаецца проста цудоўна, то гэтага ж пра Берасьце сказаць, на жаль, нельга».
Актывісты кампаніі «Гавары праўду», а таксама зьбіральнікі подпісаў па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева — дзьвюхмоўныя, кажа кіраўнік ініцыятыўнай групы па Берасьці Ўладзімер Вуек:
«Мы вядзем працу, у залежнасьці ад мэтавай аўдыторыі, на беларускай мове або на расейскай. Гэта тычыцца ня толькі інфармацыйных матэрыялаў, але і збору подпісаў».
Падобная сытуацыя і ў іншых рэгіёнах Берасьцейшчыны. У Баранавічах, як кажа сябра руху «За свабоду» Віктар Сырыца, толькі некаторыя ініцыятыўныя групы беларускамоўныя:
«Выключна па-беларуску ўся праца вядзецца ў групах Кастусёва. Таксама гэта тычыцца і Саньнікава, і Рымашэўскага. Групы Статкевіча — дзьвюхмоўныя. Але нікога ня бачыў у Баранавічах, хто на беларускай мове зьбірае подпісы за Раманчука».
«Трэба, каб наш прэзыдэнт гаварыў па-беларуску»
На пляцы Вальнадумства, як цяпер называюць у Магілёве пляцоўку перад гарадзкім домам быту, што насупраць гарвыканкаму, пануе дзьвюхмоўе.
Па-над пікетам вылучэнца на прэзыдэнцтва ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва лунае бел-чырвона-белы сьцяг. На стэндзе — біяграфія прэтэндэнта на тарашкевіцы. У фронтаўскага актывіста Віталя Макаранкі пытаюся, на якой мове ён гаворыць з падпісантамі:
«Ёсьць выпадкі, што пераходзіш на расейскую мову. Калі я бачу, што чалавек не разумее паловы слоў, якія ад мяне чуе, то натуральна, то зразумела, што я тады не вазьму ад яго подпіс, і я мушу выбіраць. Ён жа расьпісваецца за альтэрнатыву існуючаму рэжыму. Ня ўсе зьбіральнікі за Кастусёва ёсьць сябрамі партыі БНФ, таму яны ня могуць браць на сябе абавязкі па захаваньні місіі фронту».
Побач з фронтаўскім пікетам — пікет ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева. Плякаты беларускамоўныя. Падпісныя лісты — па-беларуску. Ігар Барысаў запаўняе іх таксама па-беларуску:
«І размаўляю я па-беларуску. Некаторыя самі пераходзяць на беларускую мову, а некаторыя падыходзяць і ўжо гавораць па-беларуску. Яны кажуць, што не хапае беларускамоўнага атачэньня. Мы хочам, кажуць, каб хутчэй яно вярнулася».
Падпісанты за апазыцыйных вылучэнцаў пераважна расейскамоўныя, але ў гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» спрабавалі гаварыць па-беларуску.
Карэспандэнт: «Для прэтэндэнта беларуская мова ідзе ў пазытыў ці ў нэгатыў? Як вы думаеце?»
Спадар: «Канечне, хацелася б, каб ішло ў пазытыў. Аднак нашы людзі ад роднай мовы адвыклі. Саромеюцца. Я нават сам вось — і сюды, і туды. Асяродзьдзе якое ў нас?»
Спадар сталага веку: «Я быў бы ня супраць, каб перавага аддавалася беларускай мове. Гэта я б нават вітаў, бо выбары ж адбываюцца ў Беларусі».
Спадарыня сталага веку: «Гэта ня мае значэньня — альбо па-руску, альбо па-беларуску. Мы ж родныя браты — рускія й беларусы. Але я да БНФ стаўлюся адмоўна».
Юнак: «У прынцыпе, гэта добра. Бо гэта ж народная мова, родная. І мы жывём у Беларусі. Мы беларусы».
Юнак: «Мне бліжэйшая беларуская мова. Я лічу, што ў школах трэба ўвесьці беларускую мову і каб прэзыдэнт больш гаварыў па-беларуску».
Паглядзець фотагалерэю ва ўвесь экран
Мова і выбары — тэма чарговага рэгіянальнага агляду.
ГОМЕЛЬШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

Менск
Паглядзець фотагалерэю ва ўвесь экран