Берасьцейская абласная арганізацыя АГП, партыя "Справядлівы сьвет", а таксама абласная арганізацыя БСДПГ зьвярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай абмеркаваць ход прэзыдэнцкай кампаніі. Народныя абраньнікі спачатку папрасілі перанесьці сустрэчу, а адзін наагул так і не адказаў на запыт. Аднак 19 кастрычніка сустрэча ўсё ж мае адбыцца.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першай, другой і трэцяй берасьцейскіх акругаў -- Алег Вялічка, Ларыса Багдановіч, Ганна Анішчук -- атрымалі ад кіраўнікоў трох апазыцыйных партыяў запрашэньне сустрэцца і абмеркаваць грамадзка-палітычныя і сацыяльныя праблемы.
Дэпутатка Ганна Анішчук не адрэагавала на запыт, а гэта парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян, -- кажа старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш. Партыйцы разважаюць цяпер над тым, як адрэагаваць на такія адносіны дэпутата.
Галоўныя пытаньні, якія падрыхтаваныя дэпутатам, тычацца арганізацыі выбараў. Мікалай Коўш адзначае: "Мы жадаем пачуць з вуснаў дэпутатаў адказы на шэраг пытаньняў, якія тычацца арганізацыі выбараў. А таксама цікавіць стаўленьне дэпутатаў да тых ці іншых дзеяньняў улады".
Такія сустрэчы для дэпутатаў, паводле Мікалая Каўша, не зусім прыемныя, бо абмяркоўваецца не адзінкавая праблема асобнага чалавека, а цэлы комплекс пытаньняў. Удзельнікі сустрэчы напярэдадні абмяркоўвалі асноўныя моманты і пытаньні сустрэчы: "Мы ставім больш такія аб'ёмныя пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй выбараў, умовамі дзейнасьці партыяў. Тут дэпутату трэба выказаць сваю пазыцыю як народнага абраньніка, а для іх гэта складае цяжкасьці".
Кіраўнік абласной арганізацыі БСДПГ Ігар Маслоўскі кажа, што дэпутаты павінны, наадварот, ісьці насустрач грамадзянам, насустрач партыям, нават апазыцыйным, пашыраючы такім чынам сваю дзейнасьць і павышаючы пазнавальнасьць. Зь ягонага гледзішча, “дзіўна, што дэпутаты не жадаюць сустракацца. Дзейнасьць дэпутатаў павінна быць празрыстай, адкрытай, даступнай для кожнага выбарца, у тым ліку і для партыяў".
Абласная партыя "Справядлівы сьвет" паралельна з гэтым зваротам апэлюе і да гарадзкога Савету дэпутатаў. Адным з момантаў звароту стала тое, што практычна нідзе ў СМІ няма графіку прыёму грамадзянаў дэпутатамі. Увага акцэнтуецца таксама на ўмовах дзейнасьці палітычных партыяў, кажа старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі "Справядлівы сьвет" Людміла Дзенісенка: "Наша партыя зьвяртаецца наконт юрыдычных адрасоў і офісаў. Цяпер цэны проста велізарныя. Мы ня можам аплачваць рахункі. Але дэпутаты кажуць, што горад ня мае вольных памяшканьняў. На жаль, звароты не прыносяць плёну. Таму варта абмяркоўваць гэтыя моманты".
Сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў заплянаваная на 19 кастрычніка ў адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першай, другой і трэцяй берасьцейскіх акругаў -- Алег Вялічка, Ларыса Багдановіч, Ганна Анішчук -- атрымалі ад кіраўнікоў трох апазыцыйных партыяў запрашэньне сустрэцца і абмеркаваць грамадзка-палітычныя і сацыяльныя праблемы.
Дэпутатка Ганна Анішчук не адрэагавала на запыт, а гэта парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян,
Галоўныя пытаньні, якія падрыхтаваныя дэпутатам, тычацца арганізацыі выбараў. Мікалай Коўш адзначае: "Мы жадаем пачуць з вуснаў дэпутатаў адказы на шэраг пытаньняў, якія тычацца арганізацыі выбараў. А таксама цікавіць стаўленьне дэпутатаў да тых ці іншых дзеяньняў улады".
Такія сустрэчы для дэпутатаў, паводле Мікалая Каўша, не зусім прыемныя, бо абмяркоўваецца не адзінкавая праблема асобнага чалавека, а цэлы комплекс пытаньняў. Удзельнікі сустрэчы напярэдадні абмяркоўвалі асноўныя моманты і пытаньні сустрэчы: "Мы ставім больш такія аб'ёмныя пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй выбараў, умовамі дзейнасьці партыяў. Тут дэпутату трэба выказаць сваю пазыцыю як народнага абраньніка, а для іх гэта складае цяжкасьці".
Кіраўнік абласной арганізацыі БСДПГ Ігар Маслоўскі кажа, што дэпутаты павінны, наадварот, ісьці насустрач грамадзянам, насустрач партыям, нават апазыцыйным, пашыраючы такім чынам сваю дзейнасьць і павышаючы пазнавальнасьць. Зь ягонага гледзішча, “дзіўна, што дэпутаты не жадаюць сустракацца. Дзейнасьць дэпутатаў павінна быць празрыстай, адкрытай, даступнай для кожнага выбарца, у тым ліку і для партыяў".
Практычна нідзе ў СМІ няма графіку прыёму грамадзянаў дэпутатамі