Прэзыдэнт Літвы наведае Беларусь 20 кастрычніка

Даля Грыбаўскайце будзе знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візытам.

"Плянуецца, што перамовы кіраўнікоў дзяржаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", -- паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка наведваў Літву ў 1995 і 2009 гадах.

У верасьні 2009 года ў ходзе візыту ў Вільню Лукашэнка запрасіў Грыбаўскайце наведаць Беларусь з візытам у адказ.