Сябры Партыі БНФ правялі масавы пікет па зборы подпісаў увечары 15 кастрычніка, пашыхтаваўшыся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці паміж плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.
Масавы пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва удзельнікі акцыі завяршылі шэсьцем пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да сядзібы партыі БНФ.
18:00 Акцыя набліжаецца да завяршэньня. Яе арганізатары вырашылі працягнуць мерапрыемства яшчэ на хвілін 15-20. Рыгор Кастусёў у размове са «Свабодай» адзначыў, што вельмі задаволены акцыяй, яна атрымалася пазытыўнай. Вырашана правесьці падобныя сустрэчы і ў іншых гарадах Беларусі.
17:50 На Плошчы Перамогі зьявіўся Рыгор Кастусёў. Да кандыдата ў прэзыдэнты падыходзяць людзі, задаюць шмат пытаньняў. Нехта з натоўпу кажа: «Адзін кандыдат у прэзыдэнты ўвесь час на тэлевізійным экране. А іншых — нікога ня бачна. Добра, што вы ладзіце такую акцыю. Няхай вас людзі хоць на вуліцы пабачаць».
Кіроўцы машын па-ранейшаму вітаюць сыгналамі ўдзельнікаў акцыі.
17:40 Да акцыі Партыі БНФ далучыліся і прадстаўнікі незарэгістраванай дагэтуль Партыі БХД на чале са сваім кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Яны прыйшлі са сваімі сьцягамі.
Цікаўных становіцца ўсё болей. Людзі размаўляюць з палітыкамі, падпісваюцца за іх вылучэньне кандыдатамі ў прэзыдэнты.
Міліцыянты, а таксама супрацоўнікі праваахоўных структур у цывільным не перашкаджаюць акцыі.
17:30 Арганізатары пікетаў тлумачаць людзям, якія да іх падыходзяць: калі Рыгора Кастусёва абяруць прэзыдэнтам, то ён абавязкова верне краіне яе нацыянальныя сымбалі.
Тым часам па праспэкце праехаў матацыкліст з прымацаваным вялікім бел-чырвона-белым палотнішчам. Кіроўцы машынаў, якія праяжджаюць праз плошчу Перамогі, сыгналамі падтрымліваюць удзельнікаў акцыі.
17:20 Наш карэспандэнт Галіна Абакунчык перадае з Плошчы Перамогі:
Тут усталяваны 8 пікетаў удоўж праспэкту, пачынаючы ад аднаго ўваходу ў мэтро і заканчваючы другім. Над імі лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты кандыдата ў прэзыдэнты.
Толькі што на маіх вачах маладая пара ўзяла бел-чырвона-белы сьцяжок, прымацавала яго да дзіцячага вазка і рушыла ўздоўж галоўнай магістралі сталіцы.
17:00 Пачаўся пікет з мэтай збору подпісаў выбарцаў у падтрымку фронтаўскага кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа. Паводле Выбарчага кодэксу, рашэньняў Менгарвыканкаму і тлумачэньняў Цэнтральнай камісіі па выбарах, падобнага кшталту акцыі ў пэрыяд збору подпісаў не патрабуюць атрыманьня спэцыяльнага дазволу, і гэтая частка праспэкту не аднесеная да забароненых для пікетаваньня.
Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ і кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Рыгора Кастусёва адзначае:
«Збор подпісаў за нацыянальна-дэмакратычнага кандыдата пад дзясяткамі бел-чырвона-белых сьцягоў ня толькі зробіцца натхняльнай відовішчнай падзеяй, але і засьведчыць упэўненасьць Партыі БНФ у справе вяртаньня Беларусі да гістарычнай нацыянальнай сымболікі».