Кожны дзень у Менску, у пераходзе са станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» да Камароўскага рынку зьбірае подпісы за Яраслава Раманчука вядомы апазыцыйны палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Павал Знавец. Меней за палову тэрміну, адведзенага на кампанію, ён сабраў 2000 подпісаў.
Павал Знавец, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, распушчанага Аляксандрам Лукашэнкам у 1996-м годзе. Калісьці абіраўся дэпутатам Павал Знавец на Століншчыне, а зараз стала жыве ў Менску.
Павал Знавец прынцыпова не мяняе месца збору подпісаў ужо паўмесяца. Падземны пераход пад менскай плошчай Якуба Коласа надзвычай людны.
З 30-га верасьня Павал асабіста сабраў тут 2 з 80 тысяч подпісаў, пададзеных на сёньня за намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука.
«Я тут кожны дзень, з раніцы да вечара. У сярэднім 9-10 гадзін. Так, тут холадна, але я ўцяпліўся. Паддзеў швэдар, кашулю цёплую. Зьверху адмысловы балахончык зьбіральніка подпісаў, які прываблівае людзей, што нешта тут цікавае. Падпісваюцца за Раманчука добра, як і за Саньнікава. Мне падаецца, што за гэтых двух кандыдатаў найболей.Арганізацыя працы ў нашай ініцыятыўнай групе выдатная: ніякага бюракратызму. А я магу параўнаць, бо для мяне гэта 4-я прэзыдэнцкая кампанія, улічваючы і альтэрнатыўныя выбары».
Паводле Паўла Знаўца, за Яраслава Раманчука шмат падпісваюцца жанчыны да 40 гадоў, якім імпануе сымпатычны малады кандыдат. Другая вялікая група — гэта пэнсіянэры, заклапочаныя станам эканомікі. Увогуле разважлівым людзям даспадобы, што Яраслаў Раманчук — прафэсійны эканаміст. Павал Знавец кажа, што часам даводзіцца чуць і лаянку, але тут, каля Камароўскага рынку, гэта звычайная зьява. За час збору подпісаў Павал прыгадвае два інцыдэнты з удзелам міліцыі. Аднойчы ўтварыўся дыспут паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Аляксандра Лукашэнкі, і міліцыянт выклікаў нарад, але ніхто не прыехаў. Другім разам жанчыну, якая гандлюе побач зімовымі шкарпэткамі, ашукаў фальшываманэтчык, дык у Паўла пыталіся пра абставіны здарэньня.
Як зьмяніліся настроі людзей у параўнаньні зь мінулымі выбарамі? Павал Знавец кажа, што яшчэ шмат хто ставіць подпісы, а сам ня верыць у перамогу. Часта выбарцы прызнаюць, што дзейны кіраўнік краіны ім надакучыў, кажа зьбіральнік подпісаў. Паводле Знаўца, у людзях, асабліва з правінцыі, пануе страх, але некаторыя яго пераадольваюць:
«Адна дзяўчына з Маладэчна чытала-чытала гэтыя матэрыялы — і сьлёзы ліліся. Яна гэтую ўладу дзейную ненавідзіць. Падпісалася дрыжачай рукой і сказала, што баіцца, што яе адлічаць з вучобы, а маці з дому выганяць. Тады я кажу, што ня буду здаваць яе падпісны ліст, калі так. Бо не магу браць на сябе адказнасьць за гэта. Але мінула некалькі дзён, і раптам яна прыходзіць і кажа, што падпісалася і за іншых апазыцыянэраў і каб перадаваў той ліст, бо ўжо не баіцца, ёй усё гэта абрыдла».
Я запытаў, якой узнагароды чакае за сваю актыўнасьць Павал Знавец? Зьбіральнік подпісаў сказаў, што пра грошы гаворкі не было ніякай, але ўзнагароду найлепшым паабяцалі — у выглядзе магчымасьці зьезьдзіць у адну з эўрапейскіх краін як партыйнаму актывісту. Але галоўнай узнагародай, сказаў Павал Знавец, будзе зьмена цяперашняй палітычнай сыстэмы, пры якой можа нязьменна правіць адзін чалавек.
Павал Знавец, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, распушчанага Аляксандрам Лукашэнкам у 1996-м годзе. Калісьці абіраўся дэпутатам Павал Знавец на Століншчыне, а зараз стала жыве ў Менску.
Павал Знавец прынцыпова не мяняе месца збору подпісаў ужо паўмесяца. Падземны пераход пад менскай плошчай Якуба Коласа надзвычай людны.
З 30-га верасьня Павал асабіста сабраў тут 2 з 80 тысяч подпісаў, пададзеных на сёньня за намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука.
«Я тут кожны дзень, з раніцы да вечара. У сярэднім 9-10 гадзін. Так, тут холадна, але я ўцяпліўся. Паддзеў швэдар, кашулю цёплую. Зьверху адмысловы балахончык зьбіральніка подпісаў, які прываблівае людзей, што нешта тут цікавае. Падпісваюцца за Раманчука добра, як і за Саньнікава. Мне падаецца, што за гэтых двух кандыдатаў найболей.
Падпісваюцца за Раманчука добра, як і за Саньнікава. Мне падаецца, што за гэтых двух кандыдатаў найболей.