Крэмль заклікаў Лукашэнку адумацца

Сяргей Нарышкін

"Важнае ўсьведамленьне беларускім кіраўніцтвам сваіх крокаў па дыскрэдытацыі беларуска-расейскіх дачыненьняў. Калі ўсьведамленьне адбудзецца – і на словах і ў справах, і будзе выкананьне ўсіх абавязкаў па падпісаных пагадненьнях, то Расея таксама пойдзе насустрач".

Гэтак заявіў сёньня кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Нарышкін, які даў прэсавую канфэрэнцыю для вялікай групы беларускіх журналістаў.

На думку беларускіх журналістаў, якія пабывалі на прэсавай канфэрэнцыі, сэнсацыяў не прагучала. Сяргей Нарышкін і пад час свайго уступнага слова, і ў адказах на пытаньні быў вытрыманы і дыпляматычны.

Аднак ягоны выступ можна ацаніць як пэрсанальны зварот да Лукашэнкі.

"Нягледзячы на тое, што Нарышкін падкрэсьліваў, як нэгатыўна беларускае кіраўніцтва цяпер ставіцца да Расеі, і як шмат Расея робіць для добрых стасункаў зь Беларусьсю, было заяўлена, што Масква зможа і далей кантактаваць з Лукашэнкам, калі той адумаецца і ня будзе больш шкодзіць двухбаковым дачыненьням",-- гэтак інтэрпрэтавала выступ Нарышкіна адна з запрошаных у Крэмль беларускіх журналістаў Аксана Колб з газэты “Новы час”.


пра апазыцыю і выбары


Зь іншага боку прагучала пра магчымасьць кантактаў Крамля зь беларускай апазыцыяй. "Зь любой апазыцыяй варта лічыцца", – заявіў на гэты конт спадар Нарышкін.

Гаворачы пра будучыя выбары прэзыдэнта Беларусі, Сяргей Нарышкін адзначыў, што Расея будзе іх ацэньваць з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства, а таксама міжнародных дэмакратычных стандартаў.

“Выбары прэзыдэнта Беларусі – выключна ўнутраная справа, Расея ў гэты працэс ня ўмешваецца,” – сказаў Сяргей Нарышкін. Пры гэтым ён адзначыў, што “вядома, нам не ўсё роўна, які выбар зробіць беларускі народ, паколькі гэта вызначыць будучыню беларуска-расейскіх дачыненьняў”.


Пра "хроснага бацьку"


Журналісты зьвярнулі ўвагу Нарышкіна на паказ па расейскіх каналах сюжэтаў аб зьніклых беларускіх палітыкаў, у прыватнасьці фільмаў "Хросны бацька" і спыталі, ці не стаіць за гэтым Крэмль. Нарышкін адказаў, што гэта не зьяўляецца палітыкай расейскага кіраўніцтва, што ён гэтыя фільмы цалкам нават не бачыў, і Крэмль на гэта ніяк не ўплываў:

"Проста перапоўнілася чаша цярпеньня расейскіх журналістаў, вось і зьявіліся гэтыя фільмы".

Расея не зьбіраецца ініцыяваць расьсьледаваньне гэтых спраў, усё будзе ў рамках двухбаковых адносін праваахоўных органаў Беларусі і Расеі, сказаў Нарышкін.


пра эканоміку


Вялікая частка размовы Нарышкіна зь беларускімі журналістамі была пра эканоміку, пра залежнасьць Беларусі ад Расеі ў гэтым. Менавіта гэтым цікавіліся прадстаўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі, якія казалі, што расейскі бок парушае дамоўленасьці, у прыватнасьці па мыце на нафту.

Рэальны сэктар беларускай эканомікі сутыкаецца зь вельмі вялікімі цяжкасьцямі, заявіў Сяргей Нарышкін. «Па нашых дадзеных, каля чвэрці прадпрыемстваў працуюць нерэнтабельна, на склад, – сказаў ён. – Вядома, гэта зьяўляецца сьледзтвам сусьветнага крызысу, але таксама і пралікаў у эканамічнай палітыцы».

Паводле Нарышкіна, у Беларусі не разьвіта канкурэнтнае асяродзьдзе, аб'ём прыватнага сэктару эканомікі невялікі.

Як паведаміў кіраўнік Крамлёўскай адміністрацыі, да канца году аб'ём узаемнага тавараабароту Расеі і Беларусі дасягне 25 млрд. даляраў. Пры гэтым ён падкрэсьліў: беларуская эканоміка шмат у чым абапіраецца на трывалыя каапэрацыйныя сувязі з Расеяй.

Па словах Нарышкіна, пра важнасьць расейскага рынку для беларускіх тавараў сьведчыць тое, што па асобных пазыцыях (мяса, малако, дарожная і будаўнічая тэхніка, станкі, мэбля, абутак) доля Расеі ў беларускім экспарце па іх складае ад 70% да 90%. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РФ нагадаў, што на працягу апошніх гадоў Расея вылучала Беларусі дзяржаўныя крэдыты на льготных умовах: ад сьнежня 2007 году іх сума склала 3 млрд. даляраў.

Нарышкін таксама паведаміў, што нядаўна расейскі ўрад ухваліў рашэньне аб добраахвотным унёску ў Праграму разьвіцьця ААН на фінансаваньне ўступленьня Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю,