Украіна ў канцы лістапада 2010 мае намер ажыцьцявіць пробную прапампоўку 80 тысяч тон вэнэсуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, паведаміў Інтэрфакс.
Для гэтай мэты будзе выкарыстаны ў авэрсным рэжыме нафтаправод "Адэса-Броды", а таксама нафтаправод "Дружба",-- паведаміў сёньня міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юрый Бойка.
"Пробны пуск, я думаю, будзе ў канцы лістапада",-- сказаў міністар са спасылкай на пратакольнае рашэньне, прынятае ўрадам у аўторак.
Цяпер нафтаправод "Адэса-Броды" перапампоўвае расейскую нафту ў рэвэрсным рэжыме ў кірунку Адэсы. На гэты час вэнэсуэльская нафта пастаўляецца да тэрыторыі Ўкраіны танкерамі па моры, а адтуль у Беларусь накіроўваецца чыгуначным транспартам.
Першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў і першы намесьнік прэм'ера Беларусі Ўладзімер Сямашка 12 ліпеня падпісалі міжурадавае пагадненьне аб мерах па разьвіцьці супрацоўніцтва па транспарціроўцы нафты па тэрыторыі Ўкраіны ў Беларусь.
Украіна мае тэхнічныя магчымасьці для прыёму нафты ў чарнаморскіх партах краіны, яе перавалкі і далейшай транспарціроўкі ў Беларусь з выкарыстаньнем чыгуначнага і трубаправоднага транспарту ў адпаведнасьці з прапанаванымі беларускім бокам аб'ёмамі – да 4 мільёнаў тон нафты ў пэрыяд з 1 траўня 2010 па красавік 2011 года з наступным павелічэньнем да 10 мільёнаў тон нафты ў год.
Кантракт на пастаўку нафты ў Беларусь праз Адэскі марскі порт падпісаны ў час візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу ў сакавіку.