Віктар Цярэшчанка (біяграфія)

Цярэшчанка Віктар Іванавіч (біяграфія паводле IN-BY.NET)

Нарадзіўся 30 студзеня 1950 году ў вёсцы Дуброўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям'і.

Беларус. Беспартыйны.

Жанаты, выхоўвае дзьвюх дачок.

1975 Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Навучаўся ў Міжнародным інстытуце мэнэджмэнту (Кіеў, Украіна).

Навучаўся ў UNIVERSITY OF DELAWARE (USA).

1990 Атрымаў навуковую ступень МВА – Master of Business Аdministration in International Business Activities.


Працаваў сьлесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынэрам, кіраўніком.

1992-2004 Генэральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут мэнэджмэнту».

1994 (жнівень-верасень) Начальнік упраўленьня па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

2004-2005 Кіраўнік Прадстаўніцтва аўтаномнай некамэрцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расеі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.

Аўтар больш 70 навуковых і дзяржаўных работ развіцьця Беларусі.

Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


1993-2004 Старшыня Беларускага грамадзкага аб'яднаньня "Народная дыпляматыя".

1994-2000 Старшыня Беларускай народнай партыі.

1994 Вылучаўся ў кандыдаты Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

1996-2000 Дэпутат Вярхоўнага Савету (Парлямэнту) Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня.

2001 Вылучаўся ў кандыдаты Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Працуе Старшынём Рады «Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва".