Андрэй Саньнікаў (біяграфія)

Саньнікаў Андрэй Алегавіч (біяграфія паводле IN-BY.NET)

Нарадзіўся ў Менску ў 1954 годзе.

Жанаты, выхоўвае двух сыноў. Жонка – вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.


1971 Скончыў 42-ю менскую школу.

1977 Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моў.

1989 Скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве.

Акрамя роднай беларускай, свабодна валодае таксама расейскай і двума замежнымі мовамі (ангельскай і французскай).


1980-1981 Працаваў у Таварыстве Дружбы з замежнымі краінамі.

1982-1987 Працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН.

1992-1995 Узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпісу ад імя краіны.

1993-1995 Працаваў саветнікам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

1995-1996 Працаваў намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі.

Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

У лістападзе 1996 году, напярэдадні антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.

У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі'97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы.

1998-2002 Рэктар Народнага ўнівэрсытэту, нефармальнага адукацыйна-асьветніцкага праекту.

1998 Разам з Генадзем Карпенкам стварыў Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў Беларусі. Як прафэсійны дыплямат, адстойваў інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне, актыўна ўздымаў тэму парушэньня правоў чалавека ў краіне.

2008 Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», якая ставіць сваёй мэтай уступленьне Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз.

Вясной 2010 г. Саньнікаў у эфіры тэлеканалу «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.

2005 Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека.