Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВЕТРАНА...
+10-12 градусаў.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
9 кастрычніка – у Магілёве ў музэі гісторыі гораду нарада Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры з краязнаўчым актывам у справе мэмарыялізацыі месцаў пахаваньня ўдзельнікаў паўстаньня 1863 г.
10 кастрычніка – зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” (Менск, Машэрава, 8)
10 кастрычніка – у касьцёле сьв. Ёзафа ў Маладэчне з казаньнем па-беларуску выступіць кардынал Ёзаф Томка, адмысловы пасланьнік Папы Рымскага.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.
У Бэрліне канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракаецца з прэм’ер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
9 кастрычніка – Сусьветны Дзень пошты.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
10 кастрычніка – Сусьветны Дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
9 кастрычніка 1547 году – нарадзіўся гішпанскі пісьменьнік Мігель Сэрвантэс.
9 кастрычніка 1648 году – войскі ВКЛ узялі Пінск.
9 кастрычніка 1789 году – у Францыі забароненыя катаваньні.
9 кастрычніка 1813 году – нарадзіўся кампазытар Джузэпэ Вэрдзі.
10 кастрычніка 1833 году – памёр кампазытар Міхал Клеафас Агінскі
9 кастрычніка 1892 году – нарадзіўся харвацкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Іво Андрыч.
10 кастрычніка 1939 году – паміж Літвой і СССР падпісаная дамова, у выніку якой Віленская вобласьць перайшла да Літвы.
9 кастрычніка 1965 году – песьня Yesterday гурту The Beatles ўзначаліла амэрыканскі гіт-парад.
9 кастрычніка 1967 году – забіты Эрнэста Чэ Гевара.
10 кастрычніка 1938 году – у ГУЛагу памёр пісьменьнік Адам Бабарэка.
9 кастрычніка 1940 году – нарадзіўся Джон Ленан.
10 кастрычніка 1957 году – нарадзіўся паэт Леанід Дранько-Майсюк.
9 кастрычніка 1977 году – першы палёт у космас Уладзімера Кавалёнка.
10 кастрычніка 1990 году – кіеўскія студэнты абвясьцілі галадоўку з патрабаваньнем незалежнасьці Ўкраіны.
МІНУС 365:
Маратон Беларускай Атлянтыды: КДБ
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Дзіўна, колькі мала нам трэба, каб быць шчасьлівымі, і яшчэ дзіўней, як часта нам не хапае якраз той маласьці”.
Іво Андрыч.