Галоўная тэма большасьці званкоў — прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Слухачы сочаць, як зьбіраюць подпісы за патэнцыйных кандыдатаў і абураюцца, што гэта адбываецца ня ў роўных умовах. Ёсьць і пытаньні да патэнцыйных кандыдатаў.
Наш слухач лічыць, што бліжэйшым часам давядзецца праводзіць дэмаркацыю мяжы з Расеяй. Ён пытаецца ў патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, ці падзяляе той яго меркаваньне.
"Асабістае пытаньне да спадара Саньнікава. Ведаеце, гэтая ўся сварка Расеі і Беларусі, магчыма, і патрэбна Лукашэнку, каб зрабіць крок і правесьці дэмаркацыю расейска-беларускай мяжы? Эўразьвяз — гэта прыкладна дзесяцігодзьдзе. Але дэмаркацыю мяжы трэба будзе праводзіць рана ці позна".
Андрэй Саньнікаў адказвае слухачу:
"Расея вядзе перамовы з Эўразьвязам аб адмене візаў увогуле. І мы таксама пасьля зьмены ўлады будзем рухацца ў бок Эўразьвязу. Пытаньне гэта можа быць вырашана іншым чынам. Можна ўзяць прыклад Украіны. Паміж Беларусьсю і Ўкраінай не замацавана пытаньне мяжы, і яе дэмаркацыя не адбылася.
Украіна сёлета, магчыма, падпіша афіцыйнае пагадненьне аб сяброўстве з Эўразьвязам. Так што ёсьць іншыя шляхі вырашэньня гэтых пытаньняў. Галоўнае, каб не было перашкодаў для руху грамадзянаў, і каб мы сапраўды дамагліся адмены візаў для беларусаў у Эўразьвяз".
Сяргей Мацюк зь Менску патэлефанаваў на “Свабоду”, каб распавесьці, як ідзе збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
"Як за Лукашэнку зьбіраюцца подпісы? Мой сусед па лецішчы ў Акадэміі навук працуе. Мясьніковіч даў указаньне вышэйшаму кіраўніцтву, якое выклікае супрацоўніка і сілком прымушае падпісвацца. Калі ня хочаш, значыць, падумай пра сваю працу. Так і заяўляюць. Дык вось супрацоўнік распавядаў, што галасаваць будзеш, як хочаш, а тут ты павінен падпісацца.
Прыяжджаю я ўчора зь лецішча, узяў даведку, што я там цэлае лета прабыў, у ЖЭС № 36 Трактарнага заводу, і мне прапаноўваюць падпісацца за Лукашэнку, але бачна, што без асаблівай ахвоты.
А я кажу, што ў мяне пашпарта няма з сабой. А пашпарт не абавязкова, кажа, абавязкова толькі подпіс. Тады я задаў пытаньне: “А хіба ёсьць яшчэ дурні, хто падпісваецца?” Яна азірнулася і ціха паказвае паперку, што ўжо 6 чалавек падпісалася. Я ў любы час гэта магу пацьвердзіць. Бо што ж атрымліваецца? У іншых будуць правяраць подпісы, пашпарты, а прэзыдэнта ніхто не асьмеліцца правяраць!"
Гэты званок камэнтуе Павал Севярынец:
"Улада і кандыдат ад яе паводзяць сябе абсалютна беспакарана. Яны думаюць, што ім усё можна. Зьбіраюць подпісы толькі для таго, каб даць вал, і паказаць, што народ падтрымлівае Лукашэнку.
Але наколькі падтрымлівае, можна ўбачыць у гарадах на пікетах. Людзі папросту не падыходзяць да пікетаў Лукашэнкі, абыходзяць іх.
Тым часам зьбіраюцца натоўпы каля пікетаў дэмакратычных кандыдатаў, людзі ахвотна падпісваюцца, а каля Лукашэнкі нікога няма.
Подпіс пад прымусам, подпіс па абавязку, страх, які пануе ў дзяржаве — гэты вынік 15-гадовай палітыкі Лукашэнкі. Людзі яму не давяраюць.
А пра якія роўныя ўмовы, разгул лібэралізму можна гаварыць, калі фальсыфікацыі пачынаюцца ўжо цяпер на этапе збору подпісаў?".
Наш слухач сталага веку сочыць за выступамі кіраўніка дзяржавы падчас розных мерапрыемстваў. Ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі:
"30-я гады мінулага стагодзьдзя, сталінскія "тройкі" ў падвалах Лубянкі ці Валадаркі вызначалі, хто такія ворагі народа і адпраўлялі іх у калёніі, ці на сьмяротнае пакараньне, ці на 25 гадоў лягеру. Наш кіраўнік дзяржавы валодае такой інфармацыяй, з рознымі ўзроўнямі доступу і грыфамі сакрэтнасьці, аднаасобна вызначае, хто вораг народу і абвяшчае гэта не ў падвалах Валадаркі, а на адкрыцьці Дажынак, ці конкурсу Славянскі базар, ці Міс Беларусь.
І цяпер напярэдадні выбараў змагаецца з гэтымі ворагамі народу, а потым яго партрэт будзе красавацца разам з ворагамі народу на агульным агітацыйным стэндзе".
Слухачы ў сваіх званках распавядаюць пра тое, што ў грамадзтве адчуваецца набліжэньне пераменаў. Вось адно з такіх меркаваньняў:
"Апошнім часам паводзіны нашай вэртыкалі на чале з нашым самым галоўным вэртыкальшчыкам вельмі падобныя да паводзінаў тлустых пацукоў на караблі, які пачынае тануць. І вось яны мітусяцца і ня ведаюць, што рабіць і куды прыткнуцца".
Вы слухалі "Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.