Апытаньне «Свабоды»: «Што трэба зрабіць Лукашэнку, каб памірыцца з Крамлём?» Адказвалі жыхары Магілёва.
Юнак: «Пакінуць пасаду прэзыдэнта. Адзінае выйсьце. І ўсё. Ужо пункт невяртаньня пройдзены».
Спадар: «Сысьці са сваёй пасады, бо ўладу нельга падзяліць. Расеі патрэбная Беларусь у якасьці нейкай пэўнай губэрні. А наш прэзыдэнт ня хоча аддаваць гэтую ўладу, бо разумее, што ў выпадку далучэньня да Расеі ён страціць уладу адназначна».
Спадар: «У яго шанцаў няма ўжо ніякіх. Ён дужа захлусіўся».
Спадар: «Штосьці прадаць. Штосьці важнае. Я думаю, што гэта частка незалежнасьці».
Спадар: «Мне здаецца, што ўжо зайшло занадта далёка. Ужо не памірацца. Як жыць? Неяк жа будзем жыць».
Спадарыня: «Проста ён такі чалавек: што думае, тое й кажа. Можа, варта троху схітраваць, падладзіцца. Ён не прывык зьневажацца і, як кажуць, стаяць на каленях».
Спадар: «Сысьці з займанай пасады. Не памірыцца ён. Не памірыцца зь Мядзьведзевым. У яго такі характар — ня надта. Нічога ўжо тут не паробіш».
Спадар: «Тут пытаньне не ў Лукашэнку. Пытаньне ў Крамлі. Я на баку Лукашэнкі. У любым разе нам трэба ісьці сваім шляхам. Надзеі вялікай на Расею я не ўскладаю. Ці будзе тут прэзыдэнтам Лукашэнка, ці Някляеў — бяз розьніцы, яны будуць праводзіць імпэрскую палітыку».
Спадар: «Палітолягі ж шмат рэцэптаў даюць. Ад аб’яднаньня з Расеяй. А другі варыянт — проста разьлічваць на свае магчымасьці. Вядома ж, выказваньні на адрас суседа павінны быць больш карэктнымі. Як кажуць, ня варта цягаць тыгра за хвост».
Спадар сталага веку: «А паслаць іх на тры літары. Дый усё. Хутчэй за ўсё, яны ня думаюць з намі сябраваць. Лукашэнка зрабіў вялікую памылку, калі адпачатку зьвязаўся з Расеяй. Трэба было з Амэрыкай. Вось як Ізраіль. Жыве сабе. Яму Амэрыка дапамогу аказвае бязвыплатную заўсёды».
Юнак: «Прызнаць Паўднёвую Асэтыю ды Абхазію. Гэта праблема для Лукашэнкі. Нам гэта ня трэба, бо ў нас тады адносіны пагоршацца з Эўразьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Ён у цяжкім становішчы. І мы таксама».
Спадар сталага веку: «Сытуацыя складаная. Я нават ня ведаю, як ім памірыцца. Сувэрэнітэт Беларусі нікому аддаваць ня трэба. Рускія заўжды былі мядзьведзямі. А мядзьведзева паслуга заўжды будзе мядзьведзевай. Яны заўжды будуць шчаміць Беларусь, як бы там ні было».