“Тандэмакратычная Расея пасварылася з усімі, уключаючы Лукашэнку. У Крамлі не разумеюць, што для палітыкаў у былых савецкіх рэспубліках дачыненьні з Расеяй не настолькі крытычныя, як дачыненьні з уласным насельніцтвам”, – піша на расейскім інтэрнэт-рэсурсе grani.ru маскоўскі аглядальнік Дзьмітры Шушарын. Ніжэй – тэкст артыкулу.
Украіна перажывае фактычны дзяржаўны пераварот, а Беларусь – абвастрэньне стасункаў з Расеяй. У самой Расеі нядзельнаму антыбеларускаму выступу прэзыдэнта Мядзьведзева надаюць значна менш увагі, чым лёсу Юрыя Лужкова. А Заходняй Эўропе цяпер не да Ўсходняй. Там цяпер свае турботы. Але гэта эўрапейцам яшчэ адгукнецца. І вось чаму.
Тандэмакратычная Расея (тэрмін, які азначае, што на чале Расеі стаіць тандэм Мядзьведзеў-Пуцін – рэд.) пасварылася з усімі, уключаючы Лукашэнку. Расейская кіроўчая эліта ўскладала вялікія надзеі на Януковіча, але якія, падобна, яна сама ня ведала. У ідэале яна бачыць адносіны з Украінай, Беларусьсю, Грузіяй, іншымі блізкімі суседзямі калі не такімі, як раней у складзе СССР, то хаця б такімі, якія былі ў Савецкага Саюзу з краінамі Варшаўскага дагавору.
Арыентаваныя на заходнія каштоўнасьці і нормы палітыкі на чале суседніх краінаў для тандэмакратаў непрымальныя. Іншая рэч Лукашэнка, які збудаваў ідэалёгію свайго рэжыму на аснове асаблівай беларускай ідэнтычнасьці – не эўрапейскай, як у апазыцыі, а русафільскай. У Януковіча наагул ніякай ідэалёгіі. У яго і ягонай партыі хлапчуковыя ўяўленьні аб дзяржаве і поўная адсутнасьць уяўленьняў пра нацыянальнае разьвіцьцё і дзяржаўныя інтарэсы.
Але менавіта ад Лукашэнкі атрыманы поўны адлуп, і такі самы будзе ад Януковіча. І прычына вельмі простая. Грамадзка-палітычным ладам краінаў Варшаўскага дагавору быў танкавы сацыялізм. Адзінай крыніцаю, рэзэрваю і гарантам камуністычных рэжымаў у гэтых краінах быў Савецкі Саюз і яго вайсковая прысутнасьць. Нават спрытны шэльма Чаўшэску, што парываўся ўсё праяўляць самастойнасьць, не ўтрымаўся, калі стала ясна, што Масква ня мае намеру мяшацца ў справы краін-сатэлітаў.
У Крамлі не разумеюць, што для палітыкаў у былых савецкіх рэспубліках, нават калі яны арыентаваліся на Маскву і карысталіся яе падтрымкаю, дачыненьні з Расеяй не настолькі крытычныя, як дачыненьні з уласным насельніцтвам. Крыніца іх улады ўнутры краіны, як гэта было к 1945 году ў маршала Ціта і к 1949-му ў старшыні Мао. Але адзін адразу пасварыўся з Сталіным, а другі яшчэ доўга вадзіў Савецкі Саюз за нос і карыстаўся яго дапамогаю.
Падобна да таго, як праблемы былых краінаў Варшаўскага дагавору і постцітаўскай Югаславіі вырашалі эўрапейцы і амэрыканцы без асабліва актыўнага ўдзелу Расеі, так і непазьбежным наступствам аўтарытарных рэжымаў ва Ўкраіне і Беларусі будуць просьбы аб дапамозе, зьвернутыя да Заходняй Эўропы і ЗША, а зусім не да Расеі. Таму што толькі Расея нацыянальнага сувэрэнітэту не гарантуе.
Прычым зьвярнуцца па дапамогу могуць цяперашнія кіраўнікі, якія не зьбіраліся і не зьбіраюцца дзяліцца ўладаю з Масквою. Прапанаваць Расеі ў абмен на гэта няма чаго. І гэты зварот ізноў стане поўнай нечаканасьцю для Захаду.

Лукашэнкаі збудаваў ідэалёгію свайго рэжыму на аснове асаблівай беларускай ідэнтычнасьці – не эўрапейскай, як у апазыцыі, а русафільскай.