Ужо сёньня, 8 кастрычніка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЕЧНА...


...крыху пацяплее. Тэмпэратура ўдзень: 10-12 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Англамоўны паэтычны слэм у Менску, R-club, пачатак а 17.00. Весьці імпрэзу будзе сам "дзядзька" слэму – чалавек, які гэткія інтэрактыўныя чытаньні распрацаваў – Марк Сміт. Акрамя гэтага, майстар паэтычнага пэрформансу правядзе ў Мінску некалькі майстар-клясаў для слэмераў-пачаткоўцаў.

На міжнародным фэстывалі Юрыя Башмета ў Менску выступае патрон фэстывалю Юрый Башмет і камэрны ансамбаль "Крэмэрата Балтыка" пад кіраўніцтвам Гідона Крэмэра.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Осла называюць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.

У Вашынгтоне штогадовая сустрэча Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў на Кіпры.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1500 беларускі горад Браслаў атрымаў прывілей на магдэбурскае права.

У 1895 годзе нарадзіўся Хуан Дамінга Пэрон (пам. 1974), аргентынскі прэзыдэнт-дыктатар. Пэрон быў прэзыдэнтам свае краіны двойчы, зь перапынкам у дваццаць гадоў.

У 1943 у ГУЛагу загінуў беларускі пісьменьнік Андрэй Мрый (нар. 1893).

У 1970 прысудзілі Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры Аляксандру Салжаніцыну "за маральную сілу, пачэрпнутую ў традыцыі вялікай расейскай літаратуры".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Харватыі.

Сусьветны дзень яйка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мой літаратурны шорт-ліст і шнобэлі".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Дзьве загадкі ў сьвеце ёсьць: як нарадзіўся – не памятаю, як памру – ня ведаю" – Аляксандар Салжаніцын.