Лютая і знарок публічная “слоўная вайна” паміж Беларусьсю і Расеяй наводзіць на думку, што Крэмль спыняе падтрымку Лукашэнкі і дае зразумець гэта беларусам напярэдадні выбараў – піша ў аглядзе публікацыяў расейскі інтэрнэт-рэсурс inopressa.ru.
Масква траціць цярпеньне ў адносінах з саюзнай Беларусьсю і яе аўтарытарным прэзыдэнтам, – адзначае сталы аўтар Die Welt Манфрэд Квірынг. “Адпраўнікам непрыемнага пасланьня стаў Дзьмітры Мядзьведзеў, – піша аглядальнік, – а Лукашэнка ж лічыў, што яму выдатна ўдаецца абводзіць расейскага калегу вакол пальца”.
“Апошні дыктатар Эўропы не хацеў успрымаць маладога палітыка ў Крамлі сур'ёзна – дзёрзкасьці, якія ён дазваляў сабе апошнім часам на адрас Масквы, прымушалі 45-гадовага Мядзьведзева гнеўна чырванець... Маскву больш за ўсё раздражняе тое, што яна апынулася ў ролі асноўнага замежнага ворага Менску, – заўважае Квірынг і канстатуе: – Адносіны паміж Масквою і Менскам абвастрыліся напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў... Упершыню Масква не хавае, што нічога ня мае супраць перамогі апазыцыйнага кандыдата”.
Чаму расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў абрынуўся з крытыкаю на Аляксандра Лукашэнку, разьбіраецца аглядальнік The Christian Science Monitor Фрэд Уэйр. Лютая і знарок публічная “слоўная вайна” паміж Беларусьсю і Расеяй наводзіць на думку, што Крэмль зьбіраецца спыніць падтрымку Лукашэнкі: “той гаворыць як найлепшы сябар Масквы, але ў рэальнасьці ўжо даўно робіць усё па-свойму”.
На гэтым тыдні Лукашэнка прыгразіў выйсьці з саюзнай дзяржавы з Расеяй, АДКБ і Мытнага зьвязу. “У апошнія тыдні ён абходжвае Кітай і Турэччыну ў пошуках эканамічнай дапамогі, гаворыць аб новым падыходзе да стасункаў з ЗША, Эўразьвязам і нават НАТО. Але шматлікія экспэрты лічаць, што ягоны рэжым загнаны ў кут”, – гаворыцца ў артыкуле. На погляд Мікалая Пятрова з маскоўскага Цэнтру Карнэгі, сваёй рэакцыяй Крэмль хоча паведаміць беларусам, што Лукашэнка больш ня лічыцца сябрам Расіі. Адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта эканаміст Яраслаў Раманчук заявіў у інтэрвію карэспандэнту The Christian Science Monitor, што Крэмль быў бы рады забыцца пра Лукашэнку і супрацоўнічаць зь любым адказным лідэрам беларускай апазыцыі.