На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком камітэту Дзяржаўнай Думы па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі, сябрам фракцыі ЛДПР Аляксеем Астроўскім.
6 кастрычніка дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі прынялі заяву «Аб сытуацыі ў расейска-беларускіх адносінах». Незадоўга да гэтага, 3 кастрычніка, спадар Астроўскі заявіў, што «Лукашэнка «разумее сваё месца, якое зводзіцца да месца аднаго з кіраўнікоў расейскіх суб’ектаў… Ён выказаў тое, чаго даўно хоча большасьць беларусаў: жыць у адной дзяржаве з братэрскай Расеяй».
Аляксей Астроўскі нарадзіўся ў 1976 годзе ў Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўнівэрсытэт (2000) і Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных дачыненьняў (2003). Перш чым зрабіць партыйную кар’еру, працаваў карэспандэнтам у газэтах «Московский комсомолец», «Вечерняя Москва», «Комсомольская правда» ды іншых.
→ Адказы на пытаньні ТУТ.