Кіраўнік камісіі бюджэту і фінансаў у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Вадзім Папоў, камэнтуючы заяву Дзярждумы Расеі пра сытуацыю ў беларуска-расейскіх адносінах, параіў расейскім дэпутатам дзейнічаць «з халоднымі і астылымі мазгамі», паведамляе «Інтэрфакс-Захад».
«Я б не хацеў зь імі станавіцца на адну пляцоўку і даваць ім ацэнкі. Мы ў парлямэнце ў сябе нічога падобнага ня робім», падкрэсьліў Вадзім Папоў.
Ён таксама заявіў: «Адназначна, што заява Дзярждумы і яе абмеркаваньне ня будзе спрыяць нармалізацыі сытуацыі». «Наадварот, у гэтым асяродку будуць знаходзіцца тыя, хто будзе падліваць алею ў агонь. Не хацеў бы называць пэрсаналіі, але я іх усіх ведаю».