Доктар філялягічных навук, мовазнавец Генадзь Цыхун атрымаў ганаровую годнасьць замежнага акадэміка македонскай Акадэміі навук і мастацтваў. У сталіцы Македоніі Скоп’е адбылася ўрачыстая цырымонія ўганараваньня беларускага вучонага. Генадзь Цыхун прамаўляў перад прысутнымі па-македонску.
Бушлякоў: Ці вы першы беларускі вучоны, які так высока ацэнены ў Македоніі?
Цыхун: Мяркую, што першы. Бо з тых цяперашніх акадэмікаў, якія ёсьць у сьпісах, здаецца, няма іншых беларусаў.
Бушлякоў: Як вас сустракалі ў Македоніі? Як праходзіла ўганараваньне?
Цыхун: Статут прадугледжвае там, што кожны новаабраны акадэмік мае на працягу году пасьля абраньня выступіць з інаўгурацыйнай лекцыяй. Сустрэлі мяне добра. Маё выступленьне адбывалася на агульным сходзе сяброў акадэміі. Так што я задаволены. Усё выглядала даволі ўрачыста. Акадэмік-сакратар прадстаўляў мяне як асобу, потым іншы акадэмік характарызаваў мае навуковыя дасягненьні, а ўжо затым я выступаў з прамовай.
Бушлякоў: Што было тэмаю вашага выступу? І як рэагавалі на даклад?
Цыхун: Я ўжо шмат гадоў займаюся балканскімі праблемамі, перш за ўсё ў моўным пляне. І тут, паколькі публіка была шырокая, я спыніўся на некаторых выніках сваіх навуковых прац.
Перш за ўсё зьвярнуў увагу на малавядомы ў шырокіх колах факт, што славяне на Балканах не аўтахтоннае насельніцтва. Лічыцца, што ў VI – VII стагодзьдзях яны прыйшлі на Балканы. Цікава, што ў бізантыйскіх крыніцах захаваліся некаторыя назвы тых плямёнаў, якія прыйшлі. І для нас, і для македонцаў вельмі цікава, што якраз тэрыторыю Македоніі пераважна засялілі розныя плямёны, якія прыйшлі зь вельмі падобнымі да нашых некаторых племянных назваў мясцовымі назвамі. Напрыклад, драгавіты, ці драгавічы – па-рознаму ў крыніцах, крывічы, іншыя менш вядомыя плямёны, скажам, смалене, якія зьвязваюцца з тымі смалянамі, якія пад Смаленскам. Гэты факт мною быў выкарыстаны для таго, каб заінтрыгаваць публіку. Я паставіў пытаньне, ці што-небудзь за гэтым, акрамя тых назваў, засталося. І выказаў такое меркаваньне, што пэўныя назвы мясцовыя засталіся: часьцей за ўсё бывае так, што калі народ прыходзіць, перасяляецца, то ён прыносіць з сабою некаторыя назвы рэк, паселішчаў.
А далей я спыніўся на тым навуковым пытаньні, якое даўно ўсіх хвалюе: як адбылося так, што славянскія народы, якія прыйшлі ў той рэгіён, карэнным чынам зьмянілі сваю мову. Таму што македонская, баўгарская, некаторыя дыялекты сэрбскахарвацкай вельмі не падобныя ў структурным пляне да іншых славянскіх моваў. Па-першае, там артыкль зьявіўся, ён постпазыцыйны: у канцы слова дадаецца. І шмат усяго іншага: напрыклад, страчаны склонавыя формы, і гэтак далей. І ў навуцы, у балканістыцы, увесь час ідзе дыскусія, выказваюць гіпотэзы, як гэта адбылося. Найчасьцей гучыць вэрсія, што або цывілізаваны народ тыпу грэкаў, або іншыя, менш цывілізаваныя народы зрабілі свой уплыў на мову прышлых людзей, і яна зьмянілася. А патас майго выступленьня быў якраз такі, што гэтыя зьявы зарадзіліся не непасрэдна пад чужым уплывам, а ў самой мове гэтых славян, бо ім прыйшлося прыстасоўвацца да новага акружэньня. Яны занялі фактычна цэнтар усіх Балкан, і таму многія з тых зьяў разьвіліся якраз у мовах гэтых славян, а потым былі перанесеныя часткова на іншыя мовы.
Як мне падалося, гэта было цікава прысутным. Ува ўсякім разе, па тварах я бачыў, што для многіх зь іх гэта было даволі новае і незвычайнае. Кожны народ шукае свае карані. І я думаю, што ім гэтыя мае разважаньні падаліся цікавымі.
Бушлякоў: Што ведаюць у Македоніі пра Беларусь?
Цыхун: Ведаюць вельмі мала – таксама, як і нашы пра македонцаў. У нас ведаюць пра Аляксандра Македонскага, але ён быў неславянін. Праўда, як чалавек, што паходзіў з гістарычнай вобласьці Македоніі, ён таксама пэўным сымбалем для македонцаў зьяўляецца. У прыватнасьці, я зьвярнуў увагу, што адзін з помнікаў пастаўлены Аляксандру Македонскаму ў цэнтры Скоп'е.
А пра Беларусь сапраўды мала ведаюць. Ведаюць першага прэзыдэнта. А адзін гандляр сказаў мне, што яшчэ ведае Аляксандра Глеба – добрага футбаліста. Ну я не гавару пра інтэлігентаў македонскіх – тыя, натуральна, больш ведаюць.
Бушлякоў: Які практычны эфэкт можа мець той факт, што беларус стаў акадэмікам македонскай Акадэміі навук і мастацтваў?
Цыхун: На сустрэчы акадэмікаў пасьля маёй лекцыі македонцы сталі дапытвацца, чым Беларусь цікавая, у тым ліку ў навуковым пляне. І ў выніку прэзыдэнт Акадэміі навук Македоніі сказаў, што ім трэба было б устанавіць больш цесныя сувязі зь беларускай Акадэміяй навук і што ён гатовы ініцыяваць пачатак такіх больш цесных сувязяў.
Генадзь Цыхун – галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі Эўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўнівэрсытэту, сябра Міжнароднага камітэту славістаў.
Аўтар больш як 300 публікацыяў. Сярод навуковых зацікаўленьняў – балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі, этымалёгія.
З 1960-х гадоў у полі ўвагі вучонага была і македонская мова, вывучэньне якой не заахвочвалася ў Савецкім Саюзе: Баўгарыя праводзіла лінію на непрызнаньне самастойнасьці гэтай мовы.