НТВ зноў пакажа "Хроснага бацьку"


У аўторак, сераду і чацьвер будуць зноў паказаныя ўсе тры часткі скандальнага фільму НТВ "Хросны бацька". Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў праграме «Надзвычайнае здарэньне» тэлеканала НТВ. Вядома, што час паказу сёньня, 5 кастрычніка – 22.30 па менскім часе. Час паказу ў сераду і чацьвер яшчэ ўдакладняецца.

Нагадаем, што ў фільме «Хросны бацька» ў трох частках распавядаецца пра выкраданьні ў Беларусі лідэраў апазыцыі, беззаконьне, якое робіцца ў Беларусі як у грамадзка-палітычным жыцьці, так і ў сфэры эканомікі і бізнэсу, і псыхічнае здароўе Аляксандра Лукашэнкі.

Тым часам у панядзелак расейскія тэлеканалы “Вести”, “1 канал” і “НТВ” прысьвяцілі частку свайго інфармацыйнага эфіру Беларусі і Аляксандру Лукашэнку.


1 канал




ВЕСТИ




НТВ