У Калінкавічах мясцовыя кіраўнікі пачалі даволі арыгінальна зьбіраць подпісы за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін. Напрыклад, мясакамбінат з нагоды Дня пажылых людзей зладзіў для сваіх былых працаўнікоў абед і канцэрт. Прычым вэтэранаў, некаторых нават двойчы, папярэдзілі, што з сабою трэба абавязкова мець пашпарт.
Адна з удзельніц званай сустрэчы: «Я зразумела, што пашпарты — гэта для подпісаў за Лукашэнку. Ну, думаю, я вазьму ў сумку, але подпіс свой даваць ня буду. Гэта ж сёньня Дзень пажылых людзей! Сталы арганізавалі. Пачастунак — шэсьць чалавек за столікам, бутэлька гарэлкі, былі мазгі смажаныя… Карацей, пачастунак някепскі».
Пасьля пачастунку мясцовыя ідэолягі зьбіралі подпісы:
«Я калі прыйшла ў залю, усе стаялі ля стала, падавалі свае пашпарты для подпісаў па арганізацыях за Лукашэнку. Сама я — нуль увагі. Пайшла й села ў залі — канцэрт жа быў. А мая аднаклясьніца, такая ж старая, як і я: «Ой, я за Лукашэнку яшчэ не дала подпіс. А ты?» Я ёй кажу: «Слухай, у мяне асобная думка».