Ужо сёньня, 1 кастрычніка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...але без дажджу. Апранайцеся цёпла: 4-9 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У клюбе "Графіці" выступае "Крама". Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у Грузіі.

У Ялце на Крыме пачынаецца двухдзённая міжнародная канфэрэнцыя пра месца Ўкраіны ў сьвеце.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1888 нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей, пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец (пам. 1955). У гэтым самым годзе нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (пам. 1954).

У 1912 нарадзіўся Леў Гумілёў, расейскі гісторык-этноляг, географ, філёзаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык (пам. 1992).

У 1946 закончыўся Нюрнбэргскі працэс нацысцкіх злачынцаў.

У 1949 была абвешчаная Кітайская народная рэспубліка.

У 2009 памёр беларускі журналіст Альгерд Невяроўскі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень пажылых людзей.

Міжнародны дзень музыкі.

Сусьветны дзень усьмешкі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Канфлікт у ЭГУ: прызначаць ці выбіраць кіраўнікоў?"

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Ніхто не старэе толькі ад таго, што пражыў пэўную колькасьць гадоў. Мы старэем, пакідаючы нашы ідэалы. Гады могуць паморшчыць скуру, але адмаўленьне ад ідэалаў моршчыць душу"Сэмюэл Улман.

"Жывапісец малюе сваю карціну на палатне. А музыканты малююць свае карціны на цішыні" – Леапольд Стакоўскі.

"Усе ўсьміхаюцца на той самай мове"
– аўтар невядомы.