Амэрыканскія заканадаўцы 29 верасьня прадставілі законапраект, які прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх функцыянэраў, якія мелі дачыненьне да справы Сяргея Магніцкага.
Згодна з новым законапраектам, тыя, хто быў датычны да справы Магніцкага і да яго сьмерці ў сьледчым ізалятары, павінны быць пазбаўлены права ўезду ў Злучаныя Штаты. Любыя наяўныя ў іх ўязныя візы павінны быць ануляваныя. Законапраект таксама прадугледжвае замарожваньне актываў і забарону ўсіх фінансавых апэрацый гэтых асоб і членаў іх сем'яў на тэрыторыі Злучаных Штатаў.
Юрыст Сяргей Магніцкі быў зьняволены паводле абвінавачаньняў у махінацыях ад імя фонду Hermitage Capital з мэтай ухіленьня ад выплаты падаткаў. Праваабаронцы сьцьвярджалі, што яго спрабавалі вымусіць да выкрывальных паказаньняў пры дапамозе катаваньняў. Магніцкі памёр восеньню 2009 году ва ўзросьце 37 гадоў у адным з сьледчых ізалятараў Масквы. Мяркуецца, што прычынай сьмерці Магніцкага былі невыносныя ўмовы ўтрыманьня. Калегі Магніцкага сьцьвярджаюць, што яго пазбавілі неабходнай мэдычнай дапамогі, каб прымусіць адмовіцца ад паказаньняў.
Сёлета ў інтэрнэце таксама зьявіліся відэаролікі, з якіх вынікае, што сьмерць Сяргея Магніцкага была не выпадковай, а вінаватыя ў ёй сьледчыя Кузьняцоў і Карпаў, якія нібыта імкнуліся схаваць шматмільённую афёру. Міністар унутраных спраў Расеі Рашыд Нургаліеў заявіў, што нічога не ведае аб раптоўным ўзбагачэньні сьледчых, аднак адзначыў, што дэпартамэнту ўласнай бясьпекі МУС даручана разабрацца, ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі, якія зьмяшчаюцца ў відэароліках.
Адным з наступстваў гібелі Сяргея Магніцкага лічыцца тое, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў выступіў з заканадаўчай ініцыятывай, якая забараняе да судовага прысуду трымаць пад вартай людзей, абвінавачаных ў эканамічных злачынствах. Прэзыдэнт зьвярнуў увагу судзьдзяў на адсутнасьць неабходнасьці заключаць пад варту ўсіх падсьледных. І, паводле дадзеных судовага дэпартамэнту, у апошнія некалькі месяцаў у Расеі значна вырасла колькасьць рашэньняў аб прызначэньні хатніх арыштаў.
Што да беларускай практыкі, то Вярхоўны суд Беларусі мае намер рэкамэндаваць беларускім судам больш актыўна ужываць пакараньне з адтэрміноўкай, робячы стаўку на выпраўленьне асуджаных без ізаляцыі ад грамадзтва. Пра гэта заявіў сёньня намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч.