29 верасьня – апошні дзень фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Гэтым разам на ўсёй тэрыторыі краіны іх будзе 155. На ўдзел у камісіях прэтэндуюць 2681 чалавек, зь якіх 1177 – прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што апазыцыйныя партыі разам вылучылі ў камісіі 70 чалавек. Болей за палову, а дакладней 36, заявіла Беларуская партыя левых "Справядлівы сьвет", Аб'яднаная грамадзянская партыя – 24, Партыя БНФ – 7, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада – 3.
Старшыня ЦВК выказала сваё меркаваньне, чаму прадстаўнікоў апазыцыі заяўлена няшмат. Яна думае, што прычынаў тут дзьве: па-першае, апазыцыя зьбірае сілы для вылучэньня ў самыя масавыя камісіі – участковыя. І па-другое, вялікія сілы кінутыя на збор подпісаў, у ініцыятыўныя групы:
"Працаваць у ініцыятыўнай групе і быць адначасова ў выбарчай камісіі – гэтае палажэньне не вітаецца. Хаця беспасярэдняй забароны на гэта і няма. Але ўявіце такую сытуацыю: сябра ініцыятыўнай групы здае падпісныя лісты і сам жа ў складзе камісіі іх правярае. Такога проста не павінна быць”.
Актывіст партыі “Справядлівы сьвет” Сяргей Вазьняк на апошніх мясцовых выбарах працаваў у Менскай гарадзкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Ён найперш зьвяртае ўвагу на тое, што ў тэрытарыяльных камісіях не вядуць падліку галасоў. Участковыя камісіі важнейшыя за тэрытарыяльныя, упэўнены Сяргей Вазьняк:
“Тэрытарыяльная камісія толькі падсумоўвае зьвесткі, якія прыходзяць з участковых камісіяў. Яе значэньне толькі на этапе агітацыйнай кампаніі, калі яна можа вынесьці папярэджаньне. Фальшаваньне адбываецца ва ўчастковых камісіях. Гэта робяць старшыні і сакратары ўчастковых камісіяў. А старшыня тэрытарыяльнай камісіі толькі падсумоўвае лічбы, якія да яго паступілі. Ён фактычна разьвязвае простую арытмэтычную задачу”.
Ужо вядома, што трое прадстаўнікоў партыі БНФ – Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка і Юры Пальчэўскі – уключаныя ў склад сталічнай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі. А старшыня грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандр Ваўчанін уключаны ў гарадзкую Жодзіна.
Дарэчы, з грамадзкіх арганізацыяў найбольшую актыўнасьць на этапе вылучэньня кандыдатаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі праявілі афіцыйныя прафсаюзы – 263 прадстаўнікі, "Белая Русь" – 151 і БРСМ – 142.