Парэшткі больш як 300 габрэяў, расстраляных фашыстамі ў гады Другой сусьветнай вайны, знойдзены ў Берасьці.
Як паведаміў БелаПАН старшыня Берасьцейскай гарадзкой габрэйскай грамадзкай арганізацыі "Брыск" Барыс Брук, пра расстрэл у 1942 годзе нямецка-фашысцкімі акупантамі габрэяў на ўскрайку былой вёскі Гяршоны, якая цяпер уваходзіць у гарадзкую мяжу Берасьця, яму расказалі летась старажылы гэтага населенага пункта.
"Іх пісьмовыя сьведчаньні з указаньнем месца зьнішчэньня габрэяў я перадаў у Берасьцейскі гарвыканкам з просьбай правесьці раскопкі, — паведаміў Брук. — У канцы жніўня там пачалі працаваць вайскоўцы 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну Ўзброеных сіл".
У выніку ўдалося знайсьці парэшткі больш як 300 людзей і вызначыць межы пахаваньня — 300 на 200 мэтраў.
"Спачатку трэба вырашыць пытаньне аб агароджы, затым — аб устанаўленьні там памятнага знаку. Рабіць перапахаваньне парэшткаў мы ня будзем, гэта не дазваляюць габрэйскія традыцыі", — сказаў Брук.
Ахвярамі Галакосту ў Берасьцейскай вобласьці ў гады вайны сталі больш за 160 тысяч габрэяў. Іх памяць ушанавана 58 помнікамі і памятнымі знакамі.