У сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Менску прэзэнтаваны дыск «Дзіцячы альбом, частка першая», на якім запісана 27 дзіцячых беларускіх народных песень. Выканаўцам асноўных вакальных партыяў — Адасю Матафонаву ды Тамашу Сідаровічу — 9 ды 12 гадоў адпаведна.
Адась ды Тамаш разам са сваімі бацькамі — музыкамі Зьмітром Сідаровічам ды Тацянай Матафонавай — працавалі над дыскам ажно 5 гадоў. «Дзіцячы альбом» падпадае пад 3 жанры: фальклёр, песьні-інсцэніроўкі ды песьні для дзіцячых дыскатэк. Ідэя выдаць складанку народных дзіцячых песень нарадзілася падчас размоваў бацькоў, якія з розных раёнаў Менску прывозілі сваіх дзяцей у беларускамоўную групу дзіцячага садка № 314, што непадалёк ад Камароўскага рынку.
Сідаровіч: «Уся гэтая рэч адбылася дзякуючы таму, што існуе беларуская „тусоўка“, якая за апошнія 20 гадоў разраслася да памераў вялікага-вялікага грамадзтва. Яшчэ не такога вялікага, як нам хацелася б, але ўжо калі едзеш у аўтобусе і ззаду чуеш беларускую мову, то абарочваесься і ня бачыш знаёмага твару».
Малыя вакалісты Тамаш ды Адась на пытаньне, дзе б ім хацелася выступіць, адказваюць даволі абстрактна, называючы Нью-Ёрк ды «Эўрабачаньне».
Сідаровіч: «Каб іх на „Эўрабачаньне“, трэба што? Трэба чалавека, які паставіць харэаграфію ім, здымаеш кліп — і да чыноўнікаў, да міністраў. Але ўзьнікае пытаньне: а ці варта ісьці гэтым шляхам?»
«Тын-тын», «Ту-лю-лю», «Ішоў казёл мастом», «Гэй ты, воўчанька», «Рыцар-верабейка» — так называюцца некаторыя песьні зь «Дзіцячага альбому». Стваральнікі дыску хочуць спалучыць народныя традыцыі вёскі ды горада, даць архаічным традыцыйным песьням вясёлыя ды жывыя аранжыроўкі.
Аўтары «Дзіцячага альбому» плянуюць аднесьці кружэлку ў Міністэрства адукацыі, выдаць пад Каляды працяг дыску, а таксама распачаць працу над відэакліпам на адну зь песьняў.

Your browser doesn’t support HTML5