Самая вялікая колькасьць сяброў ініцыятыўнай групы - у Сяргея Гайдукевіча: больш як 10 тысячаў чалавек. Ініцыятыўная група Ільлі Дабратвора складаецца зь яго самога.
Сёньня заявы падалі:
Раней заявы падалі:
Сёньня Старыкава заявіла журналістам, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах і ўжо накіравала ў ЦВК адпаведную заяву. Аднак у Цэнтральнай камісіі яе заявы пакуль што не атрымалі.
Сёньня заявы падалі:
- лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў
- старшыня аргкамітэту для стварэньня саюзу “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч
- намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
- лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч
- сустаршыня аргкамітэту для стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі
- лідэр аргкамітэту для стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч
- дырэктар аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасьцю зь Менску Дзьмітры Вус
- беспрацоўны жыхар пасёлку Калодзішчы Менскага раёну Ільля Дабратвор
- беспрацоўны мянчанін Сяргей Іваноў.
- заява пададзеная і ад імя Аляксандра Лукашэнкі.
- загадчык лябараторыі аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў Іван Кулікоў,
- пэнсіянэр Пётар Барысаў.
Раней заявы падалі:
- старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка
- лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімер Някляеў
- намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук
- першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў
- індывідуальны прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі
- начальнік сэктару замежнаэканамічнай дзейнасьці ААТ “Віцебскі плодаагароднінны камбінат” Сяргей Рыжоў
- санітарка гразелячэбніцы санаторыі "Чонкі", што ў Гомельскім раёне Натальля Старыкава
Сёньня Старыкава заявіла журналістам, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах і ўжо накіравала ў ЦВК адпаведную заяву. Аднак у Цэнтральнай камісіі яе заявы пакуль што не атрымалі.