На адным з сайтаў можна знайсьці інфармацыю, што ў Эўропе прыблізна 225 карэнных моваў.
– Ажно столькі?! – запытаеце. – А дзе яны ўсе?
Паводле майго адчуваньня, гэтая статыстыка залічвае да "моўнай Эўропы" ўсю Расею ды Каўказ. Значыць, ня менш чым сотня з гэтых моваў прыпадае якраз на гэтыя два рэгіёны.
А дзе другая сотня?
Вось з нагоды Эўрапейскага дня моваў (26 верасьня) мне захацелася разабрацца і адкапаць некаторыя назвы з гэтай "другой сотні". Кажучы дакладней, мне захацелася пазнаходзіць назвы моваў, схаваных ня толькі мовазнаўцамі ў сваіх вузкаспэцыяльных працах, але і самымі носьбітамі ў сваіх хатах. Мне цікавыя мовы, якія чамусьці "сорамна" паставіць упоравень з францускай або, напрыклад, славацкай.
Але спачатку – асабіста-сямейныя ўводзіны...
Нашы пошукі мовы furlan
У недалёкім мінулым я зь сям’ёю разы тры езьдзіў на летні адпачынак над Адрыятыку ў той частцы паўночнай Італіі, якая завецца Фрыюліяй (Friuli). Падчас другога адпачынку, уехаўшы крыху ўглыб гэтай Фрыюліі, я раптам заўважыў дзьвюхмоўныя табліцы з назвамі вёсак (акрамя італьянскай на табліцах стаяла яшчэ іншая назва, у якой некаторыя літары былі з "хвосьцікамі" і "дашкамі"). Ну, напрыклад: Gorizia/Gurize, Tolmezzo/Tumieç. Тады да мяне дайшло, што ў гэтай старонцы ёсьць і "свая мова" – фрыюльская (па-мясцоваму furlan) – і што я пра гэтую мову дакладна нічога ня ведаю.
Сёлета мы з жонкай і дачкой зноў паехалі ў Фрыюлію і атабарыліся ў невялікім прыморскім мястэчку Bibione. Вось у гэтым Bibione мы наведалі ці ня ўсе газэтныя кіёскі, дзе я ставіў адно рытуальнае пытаньне: Ці маеце газэту, у якой пішуць па-фрыюльску? (Haben Sie eine Zeitung in Friaulisch? У гэтай ваколіцы па-ангельску не кумекаюць ні ў зуб, затое ўсе разумеюць па-нямецку, прынамсі на элемэнтарным узроўні.)
Прадаўцы газэтаў глядзелі на мяне як на нейкага дурня або нешта недалёкае. Большасьць адкрыта сьмяялася, а некаторыя бянтэжыліся і ня ведалі, як адразу і адказаць. Па-фрыюльску? А на нормальном языке газет вам не хватает?
– Уяві сабе, – тлумачыла мне жонка, – што ты пытаесься пра газэту на падляскай мове ў кіёску ў Бельску або ў Гайнаўцы на Беласточчыне. Ты думаеш, там рэагавалі б іначай?
– Я думаю, што там прынамсі ў адным кіёску мне адказалі б: так, мы маем "Czasopis", у якім адзін дзядзька піша па-падляску, – ня траціў надзеі я.
– А тут такога кранутага дзядзькі (sumašedšoho) ня маюць. Хопіць ужо, а то хутка цэлае мястэчка пачне паказваць нас пальцамі і абсьмейваць, – утаймоўвала мне жонка.
– І перастануць прадаваць нам марозіва (i perestanut prodavati nam lody), – дадавала свой аргумэнт наша васьмігадовая дачка, якая сэнсу дыскусіі не разумела, але, як ва ўсіх іншых сямейных дыскусіях, адназначна ставала на бок мамы.
Цяжка паверыць, але найбліжэй да кантакту з фрыюльскай мовай я падышоў у згаданай Гайнаўцы на Беласточчыне. У ліпені летась у Гайнаўцы прафэсар Гарвадзкага ўнівэрсытэту Курт Вулгайзэр арганізаваў нешта накшталт "летняй школы беларусістыкі", на якой выступіў і я з прэзэнтацыяй свайго праекту кадыфікацыі правапісу падляскай мовы. Падчас дыскусіі пасьля дакладу адна з удзельніц тае школы, Джозэфін з Таронта, зьбянтэжаным і нясьмелым голасам прызналася, што ў яе, акрамя ангельскай, ёсьць і "свая мова", накшталт маёй падляскай — фрыюльская. Яе бацькі эмігравалі ў Канаду з італьянскай Фрыюліі. Дома бацькі перамаўляюцца з сабою па-фрыюльску. Джозэфін разумее фрыюльскую мову, але гаварыць і пісаць па-фрыюльску ёй цяжкавата.
Мне не ўдалося схіліць Джозэфін сказаць нешта па-фрыюльску. За што, аднак, я на яе не крыўдую. Бо ведаю, што людзей, у якіх ёсьць свая патаемная мова, пра якую большасьць сьвету ўвогуле ня чула (або мовай наогул ня лічыць), вельмі лёгка параніць, зрабіўшы нейкую заўвагу наконт гэтай мовы ці падслухаўшы незнарок нешта на гэтай мове, адрасаванае не да вас. Такія мовы – справа надзвычай інтымная...
Мяшок моваў, якіх наогул няма на слыху
Сказаць, што ўсё мовы, якія я пералічу ніжэй, выклікаюць зьбянтэжанасьць іхных носьбітаў, калі іх падбіваюць сказаць нешта "па-свойму" па-за натуральным асяродзьдзем ужываньня гэтых моваў, я не бяруся. Але ў пераважнай большасьці выпадкаў, хутчэй за ўсё, так і будзе. Гэтыя мовы завісьлі недзе паміж жыцьцём і нематой таксама таму, што карыстальнікі мовамі большасьці ставяцца да іх грэбліва і/або варожа.
Некаторыя з гэтых моваў зьяўляюцца прадметам мовазнаўчых і палітычных спрэчак адносна таго, самастойныя яны ці ўсяго дыялекты нейкіх іншых (у нашым сьпісе мы пазьбягаем слова "дыялект", замяняючы яго словам "падвід"). Мы гэтымі спрэчкамі займацца ня будзем, а абмяжуемся ідэнтыфікацыяй назвы мовы, месцазнаходжаньнем яе носьбітаў і ацэнкай колькасьці носьбітаў. Заўважым яшчэ прынагодна, што колькасьць носьбітаў нейкай мовы – адно з самых складаных пытаньняў у гэтым сьвеце, і дакладны адказ на яго цяжка знайсьці нават у выпадку такіх "нармальных" моваў як ангельская ці нямецкая, ня кажучы пра фрыюльскую ці, прыкладам, істрарумынскую.
Саамскія мовы (6 розных моваў з фіна-вугорскай групы на поўначы Нарвэгіі, Швэцыі і Фінляндыі; 50 тысяч носьбітаў).
Лівонская мова (фіна-вугорская мова ў Латвіі; амаль зьнікла).
Кашубская (заходнеславянская ў паўночнай Польшчы; 50 тысяч носьбітаў).
Ніжнелужыцкая (заходнеславянская мова ва ўсходняй Нямеччыне; амаль зьнікла).
Верхнелужыцкая (заходнеславянская мова ва ўсходняй Нямеччыне; 20 тысяч чалавек).
Русінская (практычна пяць розных падвідаў усходнеславянскай мовы, ужываных русінамі ў Польшчы, Славаччыне, Украіне, Вугоршчыне і Сэрбіі; колькасьць носьбітаў цяжка ацаніць з увагі на вялікую русінскую дыяспару ў Амэрыцы, сярод якой ступень карыстаньня русінскай мовай ня вызначана — некалькі сотняў тысяч чалавек?).
Фрызійская мова (практычна тры асобныя мовы, у Галяндыі і паўночнай Нямеччыне; паўмільёна чалавек).
Цымбрская мова (германская мова ў паўночнай Італіі; некалькі тысяч чалавек).
Ірляндзкая гэльская (кельцкая мова ў Ірляндыі; нягледзячы на тое, што вывучаецца паўсюдна ў школах, колькасьць натуральных носьбітаў не перавышае 20 тысяч чалавек).
Шатляндзкая гэльская (кельцкая мова ў Шатляндыі і на гэтак званых "заходніх астравах" Шатляндыі; 20-30 тысяч чалавек).
Валійская (кельцкая мова ў Валіі; паўмільёна чалавек).
Брэтонская (кельцкая мова ў Брэтані ў Францыі; 300 тысяч чалавек).
Астурыйская (раманская мова на поўначы Гішпаніі; некалькі сотняў тысяч чалавек).
Ляонская (раманская мова на поўначы Гішпаніі; 30 тысяч чалавек).
Арагонская (раманская мова на поўначы Гішпаніі; 10 тысяч чалавек).
Басконская (на поўначы Гішпаніі і ў паўднёвай Францыі; каля 1 мільёна чалавек).
Аксытанская (раманская мова на поўдні Францыі, уключае пяць ці шэсьць падвідаў; у залежнасьці ад шырыні погляду, колькасьць носьбітаў ацэньваецца ад 1 да 4 мільёнаў чалавек).
Рэтараманская (раманская мова, адна з чатырох афіцыйных моваў Швэйцарыі; каля 50 тысяч носьбітаў жывуць у кантоне Граўбюндэн на паўднёвым усходзе краіны).
Ладзінская (раманская мова, на поўначы Італіі; 30 тысяч чалавек).
Фрыюльская (раманская мова, на поўначы Італіі; 300 тысяч чалавек).
Сардынская мова (калектыўная назва для пяці падвідаў раманскай мовы, на якіх гавораць на Сардыніі; 1,8 мільёна чалавек).
Істрараманская (раманская мова ў паўднёва-заходняй частцы Істрыйскага паўвостраву ў Харватыі; ня больш чым 2 тысячы чалавек).
Істрарумынская (у некалькіх вёсках ва ўсходняй частцы Істрыйскага паўвостраву ў Харватыі; некалькі сотняў чалавек).
Арумынская (раманская мова з моцным уплывам грэцкай; 300 тысяч носьбітаў, раскіданых у Грэцыі, Альбаніі, Баўгарыі, Македоніі).
Мэгленарумынская (раманская мова; некалькі тысячаў носьбітаў на грэцка-македонскім памежжы).
Гагауская (цяркская мова ў Малдове; 150 тысяч чалавек).
Палеская з падляскай
А якая мова бянтэжыць людзей у Беларусі?
Калі абмінуць усім відавочны казус беларускай мовы, дык застаецца яшчэ (заходне)палеская.
Дарэчы, у складзеным ЮНЭСКА атлясе моваў, якім пагражае зьнікненьне, на мапу Беларусі нанесена тры мовы – беларуская, ідыш і палеская. Ступень пагрозы для ідыш у Беларусі ЮНЭСКА вызначае як "definitely endangered" (пад выразнай пагрозай). А стан беларускай і палескай вызначаецца як "vulnerable" (слабаабароненая).
Колькасьць носьбітаў палескай у гэтым атлясе ацэньваецца паводле перапісу, праведзенага ў Польшчы ў 1931 годзе (!!!) – 800 тысяч чалавек. Да палескай мовы ЮНЭСКА залічвае і маю падляскую, паколькі піша, што носьбіты палескай жывуць у Беларусі, Украіне і Польшчы.
У афіцыйных выніках беларускага перапісу 2009 году няма дадзеных адносна палескай мовы або "нечага падобнага". Магчыма, адзінай асобай, якая прызналася перапісчыкам, што родная мова ў яго – "заходнепалескі дыялект", быў перакладчык Васіль Сёмуха. Перафразуючы Сталіна ў гэтым выпадку, хочацца сказаць, што зьнікненьне Васіля Сёмухі са статыстыкі – гэта дробязь, нявартая згадкі. Але зьнікненьне 800 тысяч людзей – гэта, няйначай, трагедыя, якая датычыць усіх нас.
На згадку прыходзіць цытата, якую прывяду ўжо ў ня зьмененым выглядзе: "Language is the dress of thought" ("Мова – гэта вопратка душы", Сэмюэл Джонсан (1709-1784), ангельскі паэт, эсэіст і лексыкограф). Калі зьнікне беларуская або аксытанская, сьвет не заваліцца – душу магчыма будзе выказваць і далей, на францускай або расейскай, напрыклад. Але такі сьвет, безумоўна, будзе менш каляровы і больш сумны.
Гэты сьвет і бяз нас няўхільна стаецца менш каляровы і больш сумны – кожны месяц зьнікае зь яго дзьве мовы. Ці трэба яшчэ і нам разьдзяваць нашы душы? Адкажу яшчэ адной цытатай, ужо апошняй: "Save Our Souls!" ("Ратуйце нашы душы!").
Значыць, пакуль мы не разьдзелі сваіх душаў:
Siêty sviêt i bez nas nevchilno stajetsie menš kolorovy i bôlš smutny – kažny miêseć propadaje z joho dviê movy. Čy treba šče i nam rozdiahati našy dušy? Odkažu šče odnoju cytatoju, uže ostatnioju: "Save Our Souls!" ("Ratujte našy dušy").
Сіêты свіêт і бэз нас нэвхільно стаетсе мэнш коліоровы і бôльш смутны – кажны міêсэць пропадае з јого двіê мовы. Чы трэба шчэ і нам роздягаті нашы душы? Одкажу шчэ одною цытатою, ужэ остатніою: " Save Our Souls!" ("Ратујтэ нашы душы!").