У эфіры "Званкі на Свабоду". Галоўнай тэмай, якую абмяркоўваюць многія нашы слухачы, застаецца прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Якім павінен быць прэзыдэнт краіны? За вырашэньне якіх праблемаў яму неабходна найперш узяцца?
Адзін са слухачоў, які патэлефанаваў на Свабоду, лічыць, што прэзыдэнтам краіны мусіць стаць чалавек, які пачне мадэрнізацыю ў Беларусі, каб вывесьці яе зь цяжкага эканамічнага становішча.
"Хопіць хлусьні і зьдзекаў з народа! Хопіць мізэрных заробкаў, пэнсій і стыпэндый. Хопіць рабаваць людзей ды карміць чыноўнікаў, што зажэрліся, і армію міліцыянтаў!
Даўно ўзяцца б за мадэрнізацыю фабрык і заводаў, за новыя тэхналёгіі, а не працаваць на склад і не прасіць у доўг. Не, не спраўляецца Аляксандар Лукашэнка з абавязкамі гаспадара Беларусі".
Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў камэнтуе званок слухача:
"Нам патрэбная мадэрнізацыя практычна ўсіх сфэраў жыцьця. Перш за ўсё — эканоміка. Але без палітычнай мадэрнізацыі, без палітычнага вызваленьня Беларусі нельга будзе рабіць пераўтварэньні. Тое, што наша эканоміка не сумяшчальная ня толькі з разьвітымі краінамі Заходняй Эўропы, але й з нашымі суседзямі Ўкраінай і Расеяй, гэта відавочна.
Для таго, каб працаваць з нашымі суседзямі і падтрымліваць добрыя эканамічныя стасункі на карысьць дзяржавы, патрэбная мадэрнізацыя эканомікі".
Наша слухачка лічыць, што самай правільнай у сёньняшніх умовах будзе тактыка байкоту выбараў. Яна праводзіць гістарычныя паралелі:
"Байкот — гэта бяскроўны палітычны пратэст, які зьберажэ людзей. Гэта даказала падзея 1812 году, калі Кутузаў байкатаваў бітву за Маскву, аддаўшы яе, бязьлюдную, Напалеону.
Калі Лукашэнка нахрапам прэцца на чацьвёрты тэрмін прэзыдэнцтва, дык аддайце яму гэтыя выбары. Няхай, як Напалеон па бязьлюднай Маскве, так і Лукашэнка са сваімі штрэйбрэйхерамі Гайдукевічамі ды іншымі каруселіць па бязьлюдных выбарчых участках. Калі ЗША і Эўропа прызнаюць такія выбары, то, значыць, Беларусі давядзецца да канца быць пад рэжымам Лукашэнкі".
Сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі падтрымлівае ідэю байкоту і камэнтуе званок слухачкі:
"Даўно няма выбараў. Тое, што адбываецца, ёсьць поўнай фальсыфікацыяй. Лукашэнка сам пра гэта двойчы публічна заявіў. Як паводзіць сябе грамадзянам, каб адстаяць свае правы? Ёсьць толькі адно выйсьце — трэба, каб былі пустыя ўчасткі.
Добра сказаў Зянон Пазьняк у адказ тым апанэнтам, якія кажуць, што ўсё роўна сфальсыфікуюць. Ён напісаў: "Няхай фальсыфікуюць пустату". Вось, калі будуць пустыя ўчасткі, хай тады напішуць 90% ці 80%... Колькі яны заплянавалі. Пасьля гэтага ў рэжыму ня будзе ніякіх чыньнікаў для свайго існаваньня".
Слухачка “Свабоды” прыгадала, што зусім нядаўна шмат дыскутавалі наконт дадатковых артыкулаў у Адміністрацыйны Кодэкс. Шмат пісалі пра масавыя штрафы людзей, якіх заўважылі з бутэлькай піва ў грамадзкіх месцах. Яна лічыць, што гэта не прынесла пажаданых наступстваў.
"Вяртаюся ўчора вечарам з працы. Аўтобус, як заўсёды, перапоўнены. На высокім сядзеньні для дзяцей і інвалідаў, утульна ўладкаваўшыся, сядзіць малады хлопец і п'е піва. Вакол стаяць людзі, у тым ліку пажылыя жанчыны.
Я зрабіла заўвагу хлопцу. У адказ — цішыня з усіх бакоў.
Пытаньне першае: ці варта было ламаць дзіды за забарону піць піва ў грамадзкіх месцах? Пытаньне другое: чаго вартыя нашы законы, і на каго яны разьлічаныя?".
Вы слухалі “Званкі на Свабоду". Нагадаю, што тэлефон "Свабоды" ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.