Дзьмітры Ус падаў у Цэнтравыбаркам Беларусі заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня яго кандыдатам на пасаду прэзыдэнта. Ён зь Менску, беспартыйны, дырэктар аднаго з прадпрыемстваў.
Дзьмітры Ус вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на мінулых выбарах і не прайшоў. Працуе дырэктарам "Трывіюм". Кіраўнік яго ініцыятыўнай групы – Уладзімер Калганаў.
Ініцыятыўная група Дзьмітрыя Уса складаецца з 1325 чалавек.
Таксама дакумэнты ў ЦВК падаў палітык Алесь Міхалевіч. Кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы стаў Юрась Меляшкевіч.
Раней 24 верасьня дакумэнты ў ЦВК падаў кіраўнік кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў.
Таксама дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў сёньня актывіст Ільля Дабратвор. Толькі ягонае прозьвішча запісана ў ініцыятыўную групу.
24 верасьня – апошні дзень, калі можна падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты.