Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду... і грыбны сэзон.
СПАМПАВАЦЬ
Грышка:
Гарыць за вакном агнягрывая восень.
Зноў вірус прачнуўся і косіць, ды Бог зь ім!
Да фарсу рыхтуецца дзяржапарат,
А ў нас кандыдат кандыдыту ня брат.
Усё на зьнявазе, разладзе, скандале…
Я проста ня ведаю, што будзе далей.
Саўка:
Ну, а я люблю грыбочкі!
Знаю я грыбныя точкі.
Прыяжджаю ў шэсьць утра…
Эх, асеньняя пара!
Грышка:
У цэнтрвыбаркам на трамваі паехаў
Адзін кандыдат, а другі пойдзе пехам,
А хтосьці – на ровары, хтосьці – на возе,
А нехта на хуткай ляціць дапамозе.
Саўка:
Ну, а я люблю грыбочкі!
Марыную ў банке, ў бочке,
Жару іх, вару, салю…
Очань я грыбы люблю!
Грышка:
Натоўп утварыўся. Усіх рэгіструюць.
Але рэгістранты міжсоб не сябруюць,
А сварацца, б’юцца – вайна, супраціў…
Такі вось кашмар я нядаўна прысьніў.
Саўка:
Очань любім мы грыбочкі.
Любяць все – жана і дочка,
Шурын, дзевер, кум і цесьць…
І вапшчэ мы любім есьць!