Кіраўнік кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў панёс дакумэнты ў Цэнтравыбаркам.
11.00 Андрэй Саньнікаў здаў дакумэнты ў ЦВК.
Журналістам ён заявіў, што будзе працаваць на зьмену рэжыму.
Разам зь ім у ЦВК пайшлі палітык Віктар Івашкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, моладзевы актывіст Яўген Афнагель, кіраўнік ініцыятыўнай групы Саньнікава Ўладзімер Кобец.
У ініцыятыўнай групе 1 830 чалавек.
24 верасьня – апошні дзень, каб патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта падалі ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.
У гэты дзень дакумэнты таксама маюцца падаць:
- лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч
- сябра Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
- кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка
- адзін зь лідэраў Партыі БХД Віталь Рымашэўскі
Да 24-га верасьня 7 патэнцыйны кандыдатаў ужо падалі дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў:
- старшыня рады "Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" Віктар Цярэшчанка
- намесьнік кіраўніка АГП Яраслаў Раманчук
- лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў
- першы намесьнік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў
- індывідуальны прадпрымальнік Уладзімер Правальскі
- санітарка Натальля Старыкава
- супрацоўнік "Віцебскага садавіннагароднінага камбінату" Сяргей Рыжоў
Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначаныя на 19 сьнежня.
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску. 1977 Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага інстытута замежных моваў.
1989 Скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.
Акрамя беларускай свабодна валодае расейскай, ангельскай, францускай мовамі
1992-1995 Ачольваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным разбраеньні з правам подпіса ад імя краіны.
1993-1995 Працаваў рададцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
1995-1996 Працаваў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.
Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара.
У лістападзе 1996 года, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту.
У лістападзе 1997 годзе Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі'97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай ініцыятывы.
2008 Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».