Уладзімер Някляеў адрэагаваў на крытычную ацэнку ягонай праграмы адным зь лідэраў БХД Віталём Рымашэўскім:
"Рымашэўскі заявіў, што для яго няма такога кандыдата як я. Але я ішоў на ўдзел у выбарах не для таго каб сябраваць зь лідэрамі партыяў, а для таго, каб перамагаць на прэзыдэнцкіх выбарах і вывесьці краіну да лепшай долі. Таму зважаць на тое, што гаворыць дзеля таго, каб абазначыцца, каб выявіцца любы палітычны лідэр, я проста ня буду. І ніяк адносіны мае да тых людзей, якія будуць рэзка пра мяне выказвацца, ня будуць мяняцца. Я буду ўсё роўна ўспрымаць іх як партнэраў. Яны не маюць магчымасьці зладзіцца з рэжымам, але могуць паспрабаваць зладзіцца зь Някляевым. Бо ў мяне няма сілавікоў, КДБ, няма турмы. Вось яны і абазначаюцца. На здароўе. Гэта яны таксама працуюць на будучыню, яны маладыя, іх выбары наступныя, ім трэба набіраць палітычную вагу і яны, на жаль, не выбіраюць для гэтага сродкаў".
Віталь Рымашэўскі раней заявіў:
"Пакуль у праграме Някляева ёсьць пункт пра інтэграцыю з Расеяй, перамовы з ім немагчымыя".