Дзяржорганы Берасьцейшчыны інтэрнэт на выбарах не выкарыстоўваюць

Банэр, які інфармуе пра будучыя прэзыдэнцкія выбары 19 студзеня, прысутнічае на інтэрнэт-старонках усіх аблвыканкамаў, за выключэньнем Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту.

Банэры і спасылкі на сайтах іншых аблвыканкамаў паведамляюць ня толькі пра дату выбараў, але і інфармуюць пра прыём дакумэнтаў па вылучэньні прадстаўнікоў у склад абласных камісій. Берасьцейскі аблвыканкам такую інфармацыю ў інтэрнэце не разьмяшчае.

Між іншым, і астатнія старонкі рай- і гарвыканкамаў ўсёй вобласьці, за выключэньнем толькі Пінскага гарвыканкаму, не падаюць інфармацыі пра будучыя выбары.