Высьветліць, наколькі празрыстыя ініцыятыўныя групы, і якая рэальная падтрымка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — такую мэту паставілі перад сабою актывісты Бярозаўскага раёну.
Напярэдадні актывіст партыі БНФ з Малечы Анатоль Сахаруша прапанаваў сябе ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Дэмакратычная супольнасьць таксама вылучыла ў ініцыятыўную групу і Тамару Шчапёткіну зь Бярозы. Анатоль Сахаруша ўжо атрымаў адмову ад чыноўнікаў Бярозаўскага райвыканкаму, па прычыне таго, што група кіраўніка Беларусі сфармавана.
Што да празрыстасьці выбараў, паводле абласной адміністрацыі на Берасьцейшчыне існуе і падрыхтоўваецца каля 100 празрыстых скрыняў, якія будуць выкарыстоўвацца падчас выбараў.
Што да празрыстасьці выбараў, паводле абласной адміністрацыі на Берасьцейшчыне існуе і падрыхтоўваецца каля 100 празрыстых скрыняў, якія будуць выкарыстоўвацца падчас выбараў.