Някляеў: “Мы ня можам замарозіць працэсы інтэграцыі з Расіяй”

На вэб-сайце інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам кампаніі “Гавары праўду” Уладзімерам Някляевым.

Сярод іншых Някляеву было зададзена пытаньне:

“У тэзісах вашай праграмы фігуруе нейкі "інтэграцыйны праект" з Расіяй. Што гэта – чарговы Саюз? Што маецца на ўвазе: палітычная інтэграцыя ці толькі эканамічная?”

“Сёньняшняя беларуская эканоміка завязаная на расійскай. Гэта рэальнасьць, -- адказаў Уладзімер Някляеў. -- Таму мы не можам замарозіць працэсы інтэграцыі з Расіяй. А тым больш ад іх адмовіцца. Гэта – як рэзаць па жывым. Па рэальных людзях (тысячах, мільёнах), якія з гэтага жывуць. Але відавочна і іншае: інтэграцыйны працэс зайшоў у тупік. Неабходна выбудаваць прынцыпова новыя адносіны. Падмуркам іх ня можа быць праект асобных палітыкаў (якім ёсьць праект “Саюзная дзяржава”). Гэта павінен быць праект дзяржаў, аднолькава зацікаўленых у супрацоўніцтве”.

Цалкам з адказамі Уладзімера Някляева можна пазнаёміцца тут.