Апошнія тыдні перавышэньне попыту на валюту над прапановай на Беларускай валютна-фондавай біржы дасягнула рэкорду. У жніўні попыт на даляры на БФВБ перавысіў прапанову на 312 мільёнаў, а за дваццаць дзён верасьня ўжо на 307. Што азначае гэтая тэндэнцыя для беларускай эканомікі і курсу беларускага рубля? Якія крокі могуць зрабіць улады, каб захаваць стабільнасьць нацыянальнай валюты? На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Зьміцер Крук.
Цыганкоў: Наколькі пагрозьлівай для беларускай эканомікі, для курсу нацыянальнай валюты ёсьць такое рэкорднае перавышэньне попыту на валюту над прапановай? Ці ў гэтай зьяве, да якой усе звыкліся, нічога новага няма, ці апошнія тыдні сапраўды даюць падставы для хваляваньня?
Крук: На мой погляд, гэта тэндэнцыя вельмі небясьпечная. Для беларускай эканомікі, якая мае структурныя праблемы з хранічным дэфіцытам замежнага гандлю — гэты паказьнік вельмі істотны. Разам з тым вельмі важна знайсьці прычыну такога дысбалянсу, што сфармаваўся за апошнія паўтара месяца.
Калі паглядзець тую статыстыку, якая нам даступная, то можам убачыць, што асноўная прычына дэфіцыту — гэта дэфіцыт на рынку рэзыдэнтаў, беларускіх прадпрыемстваў, якія прадаюць і купляюць валюту. На іншых сэгмэнтах рынку нейкіх заўважных зьменаў няма. І тут адно з двух — альбо вельмі істотна павысіўся імпарт за апошнія месяцы, альбо прадпрыемствы пачалі выплаты па крэдытах, што ўзялі раней.
Цыганкоў: Як улады могуць рэагаваць на гэтыя тэндэнцыі? Альбо ўводзіць нейкія абмежаваньні на куплю валюты, ці шукаць новыя крэдыты, альбо пайсьці на дэвальвацыю рубля, што палітычна найменш верагодна?
Крук: Што тычыцца дэвальвацыі, то гэта самы апошні крок. Ягоная імавернасьць, я лічу, вельмі нізкая, бо гэта прынясе вельмі непажаданыя наступствы для ўсёй эканомікі. Найбольш імаверна прыцягненьне новых пазыкаў.
Я лічу, што за астатнія месяцы гэтага году ўлады знойдуць новыя пазыкі. Што тычыцца больш доўгатэрміновых стратэгіяў, то мне здаецца, што пасьля Новага году будуць шукацца больш сыстэмныя адказы на гэты выклік.
Але што да кароткатэрміновых рашэньняў, то, паўтаруся, гэта будуць замежныя пазыкі. Ужо была заява пра магчымасьць пазыкаў у Расеі, а таксама магчымы паўторны выхад на рынак эўрабондаў.

Што тычыцца дэвальвацыі, то гэта самы апошні крок.