На Берасьцейшчыне завяршаецца фармаваньне ініцыятыўных групаў Някляева і Раманчука

Берасьцейскія актывісты кампаніі "Гавары праўду" сёньня завяршаюць фармаваньне ў рэгіёне ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Паводле словаў Ігара Маслоўскага, сёньня павінны быць здадзены дакумэнты. Па выніках працы да ініцыятыўнай групы далучыліся 150 чалавек з вобласьці і 202 непасрэдна зь Берасьця:

"Значная частка сяброў сацыял-дэмакратычнай партыі вобласьці дала сваю згоду працаваць у ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за вылучэньне Ўладзімера Някляева ў прэзыдэнты."

Паводле словаў Мікалая Каўша, кіраўніка абласной структуры АГП, у групу Яраслава Раманчука запісалася 130 чалавек, якія будуць весьці збор подпісаў у абласным цэнтры і ў рэгіёнах.