"Мэмарыял" хоча рассакрэціць катынскае расьсьледаваньне

Расейская праваабарончая арганізацыя "Мэмарыял", спасылаючыся на закон аб дзяржаўнай таямніцы, падало пазоў аб зьняцьці грыфу "сакрэтна" з пастановы Галоўнай вайсковай пракуратуры Расеі аб спыненьні расьсьледаваньня катынскай справы.
Расьсьледаваньне расстрэлаў польскіх афіцэраў органамі НКВД у 1940 годзе пачалося ў 1990 г. У 2005 г. Галоўная вайсковая пракуратура Расеі заявіла, што з 183 тамоў справы 116 маюць грыф "сакрэтна" або "для службовага карыстаньня".

У сваім пазове "Мэмарыял" спасылаецца на фармулёўку закону аб дзяржаўнай таямніцы, у якой гаворыцца, што зьвесткі аб фактах парушэньня законнасьці органамі дзяржаўнай улады і іх службовымі асобамі ня могуць адносіцца да дзяржаўнай таямніцы і, адпаведна, ня могуць быць сакрэтнымі.

Болей чытаць тут.