16 верасьня ў Менску грамадзкія актывісты зладзілі акцыю ля касьцёлу сьвятога Язэпа. Яны трымалі ў руках зьнічы і здымкі касьцёлу. Напярэдадні міліцыя затрымала 20 чалавек. Пазьней ўсіх затрыманых адпусьцілі.
Ганна і Вячаслаў Сіўчыкі маюць абскарджваць дзеяньні міліцыянтаў.
Ганна Сіўчык падышла да дзьвярэй Цэнтральнага РАУС Менску, каб даведацца, што зь яе мужам. Міліцыянты пачалі адштурхоўваць жанчыну, яна ўпала. Сын Вітаўт Сіўчык пачаў абараняць, але міліцыянты моцна піхнулі і пабілі хлопчыка, паведамляе прэсавая служба "Маладога фронту".