Ад сёньня апазыцыя мае яшчэ 8 дзён на фармаваньне сьпісаў сябраў ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта. 12 дзён застаецца на вылучэньне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій. У якім стане пачынае выбарчую кампанію апазыцыя ў рэгіёнах? Сытуацыю дасьледуюць рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".
Адзінства няма
У Берасьці дэмакратычныя сілы ў пэўнай ступені кансалідаваныя. У рэгіёнах сытуацыя выглядае па-іншаму. Многія актывісты наракаюць, што адзінства тут дасягнуць не ўдаецца.
Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш кажа, што па вобласьці цяпер ствараюцца два найбуйнейшыя штабы, якія будуць займацца зборам подпісаў і рабіць астатнюю працу. Гэта штабы Яраслава Раманчука і Ўладзіміра Някляева. Зь іншымі прадстаўнікамі апазыцыйных структураў таксама існуюць дамоўленасьці аб супрацы, кажа Мікалай Коўш:
"Цяпер мы дамаўляемся раўнамерна разьмеркавацца па акругах, каб вылучыць свае кандыдатуры ў камісіі. Наступны момант супрацы — гэта каардынацыя назіраньня. Ніякіх супярэчнасьцяў паміж прадстаўнікамі самых розных партый у гэтых кірунках няма".
Старшыня Берасьцейскай гарадзкой суполкі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс пацьвярджае словы аб супрацы, але кажа, што многія не жадаюць працаваць, ня бачачы адзінага кандыдата ад апазыцыі:
"Мы дасягнулі дамовы аб супрацы падчас назіраньня, працы камісій. Пакуль ніякіх супярэчнасьцяў па гэтых кірунках у супрацы не існуе. Але шэраг актывістаў і нашай партыі, і партыі БНФ, і партыі "Справядлівы сьвет" будуць працаваць толькі пры ўмове існаваньня адзінага кандыдата. Так было і падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў".
Алесь Рамановіч, актывіст руху "За свабоду" зь Пінску, кажа, што ў ягоным рэгіёне не ўдалося дасягнуць пэўнай кансалідацыі. Хоць у горадзе ёсьць шэраг прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў, у прэзыдэнцкіх выбарах будзе ангажавана няшмат людзей:
"Да выбараў найбольш актыўна рыхтаваўся рух "За свабоду", зьбіралася ініцыятыўная група, у якую ўвайшлі каля дзесяці чалавек. Але цяпер, пасьля зьяўленьня інфармацыі пра няўдзел лідэра руху, цяжка сказаць, хто будзе працаваць і на якога кандыдата. Магчыма найбольш актыўнай будзе партыя БНФ. Што да кампаніі "Гавары праўду", то ў Пінску амаль і не чуваць гэтай ініцыятывы".
У Баранавічах адзінства ў апазыцыйным асяродку не існуе. Паводле слоў каардынатара руху "За свабоду" Віктара Сырыцы, прадстаўнікі розных дэмсілаў часта праводзяць супольныя акцыі. Але на выбарах кожная з гэтых сілаў будзе працаваць асобна:
"Частка людзей падтрымлівае Някляева. Шмат падтрымліваюць Саньнікава. Тыя, хто быў за Мілінкевіча — цяпер у роспачы. Мяркую, што некаторыя зь іх падтрымліваюць Міхалевіча, Кастусёва. Няма адзінства, якому перашкаджае пазыцыя кіраўніцтва партыяў і рухаў".
Рэгіёны гатовыя працаваць на адзінага кандыдата
Абласны форум дэмакратычных сілаў Віцебшчыны, які адбыўся 11-га верасьня з удзелам патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду ад апазыцыйных партый, паказаў, што актывісты рэгіёну ня маюць пэўнасьці, ці змогуць яны працаваць у адзіным кірунку.
Пра гэта разважае абласны каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў:
"Сёньня мы ідзем на выбары ў сэнсе аб’яднаньня дэмакратычных сілаў у горшым стане, чымсьці мінулым разам. У 2006-м годзе быў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч і быў Казулін, якога падтрымлівала Масква. Цяпер кандыдатаў нашмат болей і няма аб’яднаньня сярод дэмакратычных сілаў. Мы, вядома, прадугледжвалі, што адзінага кандыдата ня можа быць, бо ўва ўсіх іх розныя мэты і розныя каштоўнасьці, адны глядзяць на Ўсход, іншыя — на Захад".
Што да віцебскіх "рухаўцаў", то далейшую іх стратэгію спадар Жаляпаў акрэсьлівае так:
"Як казаў Аляксандар Мілінкевіч, мы ніколі ня будзем удзельнічаць у сцэнары, напісаным ва ўсходняй суседняй сталіцы. На гэты сцэнар ёсьць свой кандыдат, усім вядома, што кампанія "Гавары праўду!" прыдумана ў Маскве. "Усходнія" сілы больш аб’яднаныя, яны маюць свайго кандыдата. А мы працавалі, каб аб’яднаць праэўрапейскія нацыянальныя сілы. І заўтра мы чакаем мэмарандуму ад іх. Глушакоў, Мілінкевіч, Кастусёў і Міхалевіч — гэта нашы кандыдаты. І мы будзем іх падтрымліваць".
"Усё залежыць ад таго, ці дамовяцца нашы лідэры"
Старшыня Глыбоцкай раённай суполкі партыі БНФ і сябар руху "За свабоду" Яраслаў Берніковіч кажа, што ўсё залежыць ад пазыцыі саміх кандыдатаў, бо ў рэгіёне гатовыя працаваць на адзінага, калі такі будзе:
"На сёньняшні дзень у нашым рэгіёне ёсьць тры дзейныя партыі. Гэта партыя БНФ, БХД, сацыял-дэмакраты пад кіраўніцтвам Статкевіча. І ёсьць рух "За свабоду". На мінулых выбарах мы працавалі разам, і то сабралі за Аляксандра Мілінкевіча толькі паўтары тысячы подпісаў. Калі будзем працаваць паасобку, то, мяркую, ніводзін партыйны кандыдат не зьбярэ 100 тысяч подпісаў для свайго вылучэньня. Але каб аб’яднаць нашы намаганьні, трэба ўсяго 5 хвілін і 4 тэлефонныя званкі. Так што ўсё залежыць толькі ад таго, як дамовяцца нашы лідэры".
"Апазыцыя цяпер ідзе на выбары калёнкамі і груповачкамі"
Актывіст БСДП (Грамада) Леанід Гаравы з Гарадку лічыць, што аб’яднаць дэмакратычныя сілы напярэдадні выбараў ужо досыць складана — як на Гарадоччыне, так і па ўсёй Беларусі:
"Стан апазыцыі ў рэгіёнах такі самы, як і ў цэнтры. Ёсьць фармальныя пагадненьні, што трэба дзейнічаць супольна, аднак у рэальнасьці на гэта разьлічваць не даводзіцца. Апазыцыя ідзе на выбары калёнкамі, груповачкамі, кожны кіруецца сваімі меркаваньнямі, і разьлічваць на станоўчы нейкі вынік тут складана".
Кіраўнік Аршанскай суполкі партыі БНФ Алесь Шутаў бачыць сытуацыю інакш:
"Будуць працаваць і на Рыгора Кастусёва, і на Ўладзімера Някляева, і на Яраслава Раманчука, і на Віталя Рымашэўскага, і за Саньнікава будуць зьбіраць подпісы ў Аршанскім рэгіёне. І нічога фатальна дрэннага ў гэтым няма: можна будзе правесьці сэлекцыю, адбор такі — які кандыдат прадэманструе лепшую працу свае каманды. І гэта будзе крытэр, паводле якога на этапе агітацыі можна будзе абіраць тую асобу, якая стане аб’яднаўчым сымбалем усіх дэмакратычных сілаў Беларусі".
"Вялікая праблема, што зашмат кандыдатаў"
Адсутнасьць адзінага апазыцыйнага вылучэнца ў барацьбе за пасаду прэзыдэнта — асноўная праблема, якую адзначаюць апазыцыянэры Магілёўшчыны.
Магілёўскія апазыцыянэры пацьвердзілі гатоўнасьць працаваць разам на прэзыдэнцкіх выбарах 30 жніўня на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў. Тыдзень таму была падпісаная дамова аб узаемадзеяньні між гэтай кааліцыяй і штабамі патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва:
"Мы будзем разам арганізоўваць вылучэньне ў тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі. Арганізоўваць назіраньне за выбарамі. Аднак праблема ў тым, што зашмат кандыдатаў. Кожная партыя будзе зьбіраць подпісы за свайго вылучэнца. Ад нас тут нічога не залежыць, гэтая праблема павінна была вырашацца на больш высокім узроўні. На Магілёўшчыне толькі тры кандыдаты, відаць, змогуць набраць значную колькасьць подпісаў", — зазначае старшыня рады кааліцыі дэмакратычных сіл рэгіёну Юры Новікаў.
"Непаразуменьні адбываюцца не ў рэгіёнах, а ў Менску"
У рэгіёнах ступень кансалідацыі вышэйшая, чым у сталіцы, лічыць бабруйскі палітык Алесь Чыгір. Кожнае непаразуменьне між кандыдатамі нэгатыўна адбіваецца ў апазыцыйным асяродзьдзі рэгіёнаў.
"Ціск улады — і людзі проста вымушаныя аб’ядноўвацца, каб супрацьстаяць гэтаму. Падтрымліваць адзін аднаго. Кожны нейкі палітычны лідэр стварае сваю ўласную вэртыкаль. Калі такіх шэсьць вэртыкаляў, паміж людзьмі ўзьнікаюць праблемы асабістага характару. Усе нязгоды адбываюцца ўверсе, то бок у Менску".
Дыстанцуюцца ад аб’яднаўчых тэндэнцыяў на Магілёўшчыне актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Яе магілёўскі лідэр Ігар Каваленка заяўляе, што "Гавары праўду" — гэта і ёсьць плятформа для кансалідацыі людзей, нязгодных зь цяперашнім рэжымам:
"Мы ня дзелім людзей на розныя палітычныя партыі. Мы нават свае асабістыя адносіны пакінулі па-за межамі гэтай кампаніі. У нас ёсьць плян, у нас ёсьць стратэгія, тактыка. У нас мэта адна — незалежная Беларусь і зьмена ўлады канстытуцыйным шляхам".
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА