"Якой прэсе вы больш давяраеце — дзяржаўнай ці недзяржаўнай?" Адказвалі жыхары Горадні.
Спадар: "Ясная рэч, што дзяржаўнай прэсе я не давяраю, таму што праўды там ніхто ня піша, нават палову праўды і тое ня пішуць. Недзяржаўная, па-мойму, — такая ж самая прэса. Праўда, усё ж ёй я давяраю болей, бо яна больш незалежная".
Спадар: "Вядома, што недзяржаўнай, бо яны пішуць больш аб’ектыўна. А дзяржаўныя СМІ ўсё перайначваюць, упрыгожваюць, рэальнага жыцьця ў іх не відаць. А калі ўжо пра палітыку пішуць, усё падмяняюць, бо ў нас дыктатура, а дыктатарскія рэжымы любяць усё перайначыць. Я "Народнай волі" давяраю".
Спадар: "Ніякай прэсе я не давяраю. Праўда, часта заходжу на сайт "Хартыі", але зараз ня ведаю, што там будзе пасьля ўсіх гэтых падзеяў. Цяжка ў нас з інфармацыяй, таму імкнуся параўноўваць, каб потым нешта для сябе прааналізаваць. А газэты наагул няма сэнсу чытаць…"
Спадарыня: "Цяжка адказаць адназначна на гэтае пытаньне, бо не магу сказаць, што давяраю як адной, так і другой прэсе. І адным, і другім уласьціва перабольшыць і напісаць няпраўду. Таму ў поўнай меры нікому не давяраю".
Спадар: "Я болей давяраю інтэрнэту, бо там болей інфармацыі, і потым можна адразу зайсьці на форумы, дзе людзі яе абмяркоўваюць".
Ягоная жонка: "Я аналягічна адкажу, бо тэлевізарам не карыстаемся ўжо больш за 6 гадоў".
Хлопец: "Я інфармацыю чытаю ў інтэрнэце на tut.by. Праўда, ня ведаю — гэта дзяржаўны ці недзяржаўны партал…"
Спадар: "Недзяржаўная прэса да мяне не трапляе, я болей чытаю дзяржаўную".
Карэспандэнт: "Вы ёй давяраеце?"
Спадар: "Праўду яны пішуць ці не — хто там ведае…"
Спадар: "Я ніякай прэсе не давяраю і не чытаю яе…"
Дзяўчына: "Я дзяржаўнай давяраю, бо я так выхаваная".
Спадар: "Я недзяржаўную і ня чую, але ім мала давяраю, бо ня надта мне падабаецца, што яны там пішуць".
Карэспандэнт: "А ў дзяржаўных СМІ інфармацыя праўдзівая?"
Спадар: "Таксама там ня ўсё праўда. Таму імкнуся з розных крыніцаў здабываць інфармацыю, каб рабіць высновы…"