Г.Папоў: Лужкоў – найлепшы з расейскіх бюракратаў


Першы мэр Масквы Гаўрыіл Папоў у інтэрвію Радыё Свабода прааналізаваў усе варыянты адказаў на пытаньне, хто арганізаваў атаку на Юрыя Лужкова. І прыйшоў да высновы: напярэдадні выбараў адна частка айчыннай бюракратыі, кіруючыся законамі ваўчынай зграі, вырашыла ахвяраваць другой.

Гаўрыіл Папоў: "Мітынгі супраць Лужкова былі заўсёды, усе гэтыя дзесяцігодзьдзі. Значыць, навіной зьяўляюцца ня гэтыя мітынгі, а іх паказ. Гэта першы аспэкт справы. Другі аспэкт – крытыка Лужкова. Крытыка Лужкова з боку цэнтра, як і крытыка ўсякага рэгіянальнага лідэра, таксама гучала стала, ўвесь час. Навіной зьяўляецца тое, што гэта вынесьлі ў публічную зону і перанесьлі на тэлеэкран. Я сабе задаю два пытаньні: чаму крытыку Лужкова зрабілі публічнай і чаму гэта зрабілі зараз?

Лужкоў – гэта, несумненна, расейскі бюракрат, і несумненна, найлепшы з расейскіх бюракратаў. У нашым кіруючым клясе ёсьць дзьве групоўкі. Першую я называю кампрадорска-карабейніцкай – гэта людзі, якія гандлююць нацыянальнымі багацьцямі на ўсіх сусьветных скрыжаваньнях. Другая групоўка жыве тым, што спрабуе нешта рабіць ўнутры краіны: будуе нейкія будынкі, спрабуе арганізаваць вытворчасьць на заводах, тавары нейкія для народа вырабляе. Я яе называю канструктыўнай бюракратыяй. Вось Лужкоў належыць да гэтай другой часткі – канструктыўнай бюракратыі. Лужкоў менавіта расейскі бюракрат, але бюракрат канструктыўны".

Цалкам чытаць інтэрвію ТУТ.

Your browser doesn’t support HTML5

Гавриил Попов о Юрии Лужкове - часть 1



Your browser doesn’t support HTML5

Гавриил Попов о Юрии Лужкове - часть 2



Your browser doesn’t support HTML5

Гавриил Попов о Юрии Лужкове - часть 3



Your browser doesn’t support HTML5

Гавриил Попов о Юрии Лужкове - часть 4