Суд па ліквідацыі кампаніі «Гавары праўду!» адкладзены на месяц

На 14 верасьня было прызначана чарговае паседжаньне Менскага гарадзкога гаспадарчага суду ў справе аб ліквідацыі «Руху наперад» — заснавальніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Аднак разгляд справы перанесены на 12 кастрычніка.

Паводле прэсавага сакратара грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» Юліі Рымашэўскай, пра прычыны пераносу ў судзе нічога не паведамілі — проста паставілі адказчыкаў перад фактам.